У Навагрудку пры касцёле адбудзецца канцэрт-бал «Ажурныя мары»

21 жніўня з 19:00 да 21:20 ва ўнутраным двары касцёла святога Арханёла Міхала адбудзецца канцэрт-бал «Ажурныя Мары» пад адкрытым небам.

У праграме прагучаць вядомыя класічныя музычныя творы у выкананні сімфанічнага аркестру і хору нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. На сцэне выступяць таксама вядомыя выканаўцы сучаснай беларускай оперы.

Падчас канцэрту адначасова будзе праходзіць касцюміраваны сярэднявечны бал.

Запрашаюцца ўсе жадаючыя правесці культурна свой час у першай сталіцы Вялікага Княства Літоўскага. Уваход свабодны.

для друку для друку