У гродзенскай парафіі Святога Духа адбыўся шлях Трох Каралёў

6 студзеня, ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана, у гродзенскай парафіі Святога Духа адбыўся шлях Трох Каралёў.

У набажэнстве ўдзельнічалі вернікі парафіі, у тым ліку моладзь і дзеці. Яно праводзілася ў памяць аб Трох Мудрацах (“Трох Каралях”), пра якіх нагадвае ўрачыстасць Аб’яўлення Пана.

Як мудрацы, кіруючыся святлом зоркі, ішлі да стаенкі ў Бэтлееме, дзе знаходзіўся нованароджаны Езус Хрыстус, так маглі ісці на сустрэчу з Ім удзельнікі набажэнства, кіруючыся верай і надзеяй.

“Дзякуем Пану за час падрыхтоўкі да Божага Нараджэння і перажывання гэтых святаў, за тое, што Ён прыйшоў да кожнага з нас, каб запаліць нашыя сэрцы сваёй любоўю”, – адзначаюць у парафіі.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

для друку для друку