Каляды 2025: святочныя праграмы на беларускім тэлебачанні і трансляцыі

Ілюстрацыйнае фота

З нагоды святаў Божага Нараджэння ў эфіры тэлеканалаў Белтэлерадыёкампаніі 24 і 25 снежня пройдуць трансляцыі ўрачыстых цэлебрацый з Мінска, Віцебска і Ватыкана.

24 снежня

  • 21.00 — Прамая трансляцыя святой Імшы Пастэркі з катэдральнага касцёла ў Віцебску (📺«Беларусь-4 Віцебск» >>, 📺«Віцебск»>>)
  • 21.45 — Прамая трансляцыя святой Імшы Пастэркі з мінскага архікатэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі (📺»Беларусь 1″).
  • 23.30 — перадача «Скажинемолчи» з удзелам Мітрапаліта Юзафа Станеўскага (📺»Беларусь 1″).

25 снежня

  • 00.20 — вігілійная Імша з катэдры святога Пятра ў Ватыкане з удзелам Папы Рымскага Льва XIV (📺»Беларусь 1″).
  • 7.00 — ПАЎТОР трансляцыі святой Імшы Пастэркі з катэдральнага касцёла ў Віцебску (📺»Беларусь-4 Віцебск»)
  • 8.50 — віншаванне Мітрапаліта Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі арцыбіскупа Юзафа Станеўскага (📺»Беларусь 1″)
  • 10.30 — ПАЎТОР трансляцыі святой Імшы Пастэркі з катэдральнага касцёла ў Віцебску (📺»Віцебск»)
  • 16.45 — трансляцыя з Ватыкана благаслаўлення Urbi et Orbi — «Гораду і свету» — Святога Айца Папы Льва XIV. (📺»Беларусь 3″).

Трансляцыі святых Імшаў з архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшага Панны Марыі (г. Мінск) даступныя ТУТ>>>

для друку для друку