Дыкастэрыя веравучэння пра ролю Марыі ў справе адкуплення

4 лістапада 2025 года Дыкастэрыя веравучэння апублікуе дакумент “Mater populi fidelis”, прысвечаны ўдзелу Панны Марыі ў справе збаўлення, пазбягаючы спрэчнага тытула “Суадкупіцелька”.

Тэкст будзе прэзентаваны ў Ватыкане кардыналам Віктарам Мануэлем Фернандэсам, прэфектам Дыкастэрыі. Яму будуць дапамагаць тэолаг ксёндз Матэа Арманда і кансультант ксёндз Маўрыцыа Гронкі. Мэтай публікацыі з’яўляецца прадстаўленне ўзважанай дактрынальнай рэфлексіі наконт ролі Марыі.

Касцёл на працягу стагоддзяў вучыць, што Панна Марыя ўдзельнічала ў справе адкуплення ў выключны спосаб: праз добраахвотную згоду на Уцелаўленне і праз сваю прысутнасць пад крыжам. Аднак дактрынальная раўнавага палягае на прызнанні яе супрацоўніцтва без змешвання яго з выключнай роляй Сына.

Тэрмін “Суадкупіцелька”, хоць і прысутнічае ў традыцыі – ужо ў X стагоддзі яе называлі “Redemptrix”, – ніколі не быў вызначаны як дагмат.

Другі Ватыканскі Сабор свядома вырашыў не ўключаць гэты тытул у дагматычную канстытуцыю “Lumen gentium”. Замест яго былі выкарыстаны такія выразы, як “супрацоўніца” або “злучаная з справай Хрыста”, каб падкрэсліць унікальнасць збаўчага дзеяння Езуса.

кс. Аляксандр Амяльчэня, беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку