Байкеры Віцебскай вобласці маліліся ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў

22 мая ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе адбылося адкрыццё мотасезону. Па запрашэнні кс. Уладзіміра ў санктуарый прыбылі каля 60 матацыклістаў.

На пачатку сустрэчы ў парафіяльным доме адбыўся музычны канцэрт гурту „Ex anima”. У зале быў прыгатаваны для гасцей пачастунак.

Другім пунктам сустрэчы была супольная Святая Імша, падчас якой прасілі Бога аб бяспечных падарожжах для матацыклістаў, а таксама аб Божай міласэрнасці  і дары жыцця вечнага для загінуўшых матацыклістаў.

Спатканне вельмі ўсім спадабалася. Удзельнікі сустрэчы запэўнілі, што прыедуць у наступным годзе.

Варта адзначыць, што матацыклісты прыехалі з розных куткоў Віцебскай вобласці.

Гэта быў добры час для знаёмства, інтэграцыі і для далейшых добрых сустрэч, дзе ёсць прысутны Бог.

Па матэрыялах  Waladarka.by

для друку для друку