Парафія св. Міхала ў Навагрудку падрыхтавала летнюю валанцёрскую праграму для моладзі

У моладзі з’явілася цудоўная магчымасць правесці летні канікулярны час карысна, па-хрысціянску і паслужыць на Божую хвалу сваім часам, здольнасцямі і працай.

Дзеля гэтага ў парафіі св. Арханёла ў Навагрудку рыхтуецца цікавая валанцёрская праграма для каталіцкай моладзі ад 16 да 30 год з усёй Беларусі.

Валанцёрская праграма для моладзі складаецца з пяці этапаў:

  • першы: 1 – 15 чэрвеня
  • другі: 20 – 27 чэрвеня
  • трэці: 6 – 24 ліпеня
  • чацвёрты: 30 ліпеня — 14 жніўня
  • пяты: 15 — 24 жніўня

Запэўніваецца харчаванне і жыллё (даезд уласным коштам).

Падрыхтаваная праграма на кожны дзень уключае малітву, служэнне (працу) і адпачынак.

Запрашаюцца ўдзельнікі ад 16 да 30 гадоў, каталіцкага веравызнання.

Запісацца і атрымаць дадатковую інфармацыю можна па тэл.: +37544 771 99 83 — Марына

для друку для друку