17-18 лістапада Цэнтр сям’і ў Мінску (касцёл Маці Божай Будслаўскай) запрашае на семінар для бацькоў, настаўнікаў і выхаваўцаў «Выхаванне дзяцей». Лекцыі прачытае прафесар Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта доктар псіхалагічных навук Гражына Сошыньска.
Адрас: Мінск, вул. Прытыцкага, 107а (ст.м. Каменная Горка).
Папярэдні запіс па тэлефонах: +375 33 625 14 61; +375 29 625 14 61
Праграма:
17 лістапада:
10.00 — святая Імша;
11.00 — лекцыя 1: «Роля і адказнасць бацькоў за рэлігійнае выхаванне дзяцей»;
лекцыя 2: «Межы, нормы і прынцыпы ў працэсе выхавання»;
13.00 — абед;
14.00 — лекцыя 3: «Што рабіць бацькам: пакаранне ці ўзнагарода»;
16.00 — кава-паўза;
16.30 — лекцыя 4: «Дзіцячыя сваркі. Непаслухмянасць. Падман. Неадпаведныя паводзіны ў публічных месцах»;
17.15 — дыскусія, абмеркаванне ў групах.
18 лістапада:
10.00 — святая Імша;
11.00 — прэзентацыя кнігі «Выхаванне з любоўю»;
11.30 — кава-паўза;
12.00 — лекцыя 5: «Будучыя мамы, будучыя таты»;
13.00 — дыскусія, абмеркаванне ў групах.
