Працэсія Божага Цела ў па вуліцах Віцебска пройдзе 10 чэрвеня. У 11 гадзін распачнецца святая Імша ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага. Пасля Літургіі эўхарыстычная працэсія пройдзе вуліцамі Віцебска ў напрамку касцёла Святога Духа.
У парафіях свята па традыцыі адзначыцца ў чацвер пасля ўрачыстасці Найсвяцейшай Тройцы. У вызначаную суботу вернікі з розных куткоў дыяцэзіі з’едуцца ў Віцебск, каб прайсці ў працэсіі.
Запрашаем усіх святароў, законных братоў і сясцёр Віцебскай дыяцэзіі, а таксама вернікаў, каб даць сведчанне сваёй веры для жыхароў нашай краіны.
У гэтым годзе ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Пана адзначаецца 15 чэрвеня.
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!