24 сакавіка ў Шумілінскім раёне пройдзе Дзень цвярозасці. У гэты дзень будуць ладзіцца малітоўныя акцыі «Пастаў свечку аб вылячэнні» (11.00 — у праваслаўным храме Афанасія Брэсцкага, 18.00 — у касцёле Маці Божай Фацімскай).
Таксама адбудзецца забег «Мы — за цвярозы лад жыцця», у вёсках і райцэнтры будзе арганізавана работа аўтаклуба «П’янству — бой», акцыя «Пост цвярозасці» і спартыўныя мерапрыемствы для насельніцтва.
У гэты дзень будзе дзейнічаць забарона на продаж алкагольных напояў у гандлёвых аб’ектах, паведамляе katolik-gomel.by са спасылкай на шумілінскую раённую газету «Герой працы».
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!
