7 прычын, чаму анёлаў не варта блытаць з кучаравымі купідонамі

Ці часта мы задумваемся над тым, якім вялікім дарам для нас з’яўляюцца анёлы, якія нас аберагаюць і пільнуюць? У дзяцінстве, праўда, большасць з нас малілася «Анеле Божа, дружа мой…», аднак з узростам мы ў асноўным схільныя забываць, наколькі важная і магутная прысутнасць анёлаў у нашым жыцці.

Дактрына Нью Эйдж паўплывала між іншым і на наша разуменне гэтай духоўнай рэчаіснасці, апісваючы спосабы зносін з анёламі і іх уплыў на наша жыццё. Таму важна ўспомніць, што каталіцкая традыцыя кажа аб гэтых «службовых» духаў «пасланых служыць тым, хто пакліканы наследаваць збаўленне» (пар. Гбр 1, 14).

  1. Яны рэальныя

Каталіцкі Касцёл не прыдумаў Анёлаў-ахоўнікаў толькі для таго, каб дапамагчы дзецям адчуваць сябе бяспечна ў ночы; Анёлы ахоўнікі — сапраўдныя. «Існаванне духоўных бесцялесных істот, якіх Святое Пісанне называе анёламі, — гэта праўда веры. Сведчанне Пісання тут поўнасцю згодна з Традыцыяй Касцёла» (ККЦ, 328). У Бібліі знаходзім незлічоныя прыклады анёльскіх умяшальніцтваў: яны служылі ўсім — патрыярхам, прарокам, а таксама самому Хрысту. «Калі надыходзяць спакусы, кліч свайго анёла. Ён больш хоча дапамагаць, чым ты жадаеш, каб табе дапамаглі! Не звяртай увагі на д’ябла, не бойся яго, ён дрыжыць і бяжыць ад выгляду твайго анёла-ахоўніка », — вучыў св. Ян Боска.

  1. Кожны мае свайго анёла

«Разам з кожным вернікам стаіць анёл як абаронца і пастыр, вядучы ў жыццё» (св. Васіль). Мы ні з кім не дзелім нашага Анёла-ахоўніка. Яны настолькі важныя для нашага духоўнага дабрабыту, Гасподзь пасылае анёла кожнаму з нас. «Якой жа годнасцю валодае чалавечая душа, калі кожны з нас ад першага імгнення жыцця мае анёла, прызначанага, каб засцерагаць нас» (св. Геранім).

  1. Яны прывядуць нас да Неба, калі мы на гэта дазволім

Наш Анёл-ахоўнік абараняе нас ад зла, спадарожнічае нам у малітве і заахвочвае выбіраць дабро, а таксама прадставіць нас перад Божым тронам. Яны здольныя ўплываць на нашы пачуцці і ўяўленне, аднак не маюць уплыву на нашу волю. Анёлы не могуць выбіраць нас, аднак заахвочваюць усімі магчымымі спосабамі ісці за тым, што добрае, сапраўднае і прыгожае.

  1. Яны ніколі нас не пакідаюць

«Дарагія сябры, Пан заўсёды блізка; Ён дзейнічае ў гісторыі чалавека і ахоўвае нас з дапамогай унікальнай прысутнасці: анёлаў, якіх Касцёл сёння ўшаноўвае як ахоўнікаў. Іншымі словамі, яны — канкрэтныя прылады Божай апекі ў жыцці кожнага. З пачатку да смерці чалавечае жыццё акружана іх клопатам» (Бэнэдыкт XVI). Няма прычын для адчаю: анёлы крочаць побач, служаць нашым душам заўсёды. Нават смерць не разлучыць нас з імі, яны разам з намі на зямлі і будуцт з намі ў небе.

  1. Ваш Анёл-ахоўнік — гэта не ваш памерлы прадзядуля

У процівагу папулярным вераванняў і нашым спробам парадаваць тых, якія аплакваюць сваіх самых дарагіх, варта сказаць, што анёлы — гэта не людзі, якія адышлі. Анёлы — істоты духоўныя, якія маюць розум і вольную волю, створаныя Богам, каб праслаўляць Яго і служыць Яму ў вечнасці.

  1. Можна прыдумаць імя для свайго хатняга ўлюбёнца, але не для свайго Анёла-ахоўніка

Папулярная пабожнасць і культ святых анёлаў у сутнасці сваёй добрыя і праўдзівыя, але яны могуць стаць прычынай адхіленняў, такіх як практыка прадастаўлення імёнаў Анёлаў і варта гэтага пазбягаць. Гэта, аднак, не распаўсюджваецца на арханёлаў, чые імёны запісаны ў Святым Пісанні, кажа адна з інструкцый Кангрэгацыі па справах культу і дысцыпліны сакрамантаў.

  1. Гэта не пухленькія, салодкія дзеткі, якія лётаюць над аблокамі і граюць на арфах. Гэта магутныя духоўныя істоты, якія змагаюцца за тваю душу

«Хрыстос знаходзіцца ў цэнтры анёльскага свету. Анёлы яму належаць: «Як жа прыйдзе Сын Чалавечы ў славе, і анёлы ўсе з ім» (пар. Мц 25, 31)» (ККЦ 331). Анёлы значна дасканалей людзей, і яны пасланыя, каб мы служылі, пастаянна пры гэтым знаходзячыся ў Божай прысутнасці. Анёлы адораныя вялікай сілай і духоўнымі здольнасцямі, якіх чалавек не мае. Анёл — гэта не мультыплікацыйны персанаж. Ён трывае пры табе, каб цябе абараняць, праводзіць і ахоўваць. «Ты здзіўлены, што твой анёл столькі для цябе робіць? Бо менавіта для гэтага Гасподзь паставіў Яго каля цябе!» — пісаў св. Хасэмарыя Эскрыва.

Ты можаш, нават павінен, прасіць свайго анёла аб заступніцтве і апецы. Многія людзі не ўсведамляюць, якую дапамогу могуць ад яго атрымаць. Нябесны Айцец робіць усё, каб мы правялі з Ім вечнасць. Дазволь свайму анёлу укараніць у табе глыбіню Божай міласэрнасці, любові і дабрыні.

Па матэрыялах credo.pro
Пераклад catholicnews.by

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі