25-годдзе манаскага жыцця адзначыць біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і біскупскі вікарый для Магілёва і Магілёўскай вобласці.
Святкаванне юбілею будзе праходзіць 20–23 мая ў Смаргоні, Магілёве, Мінску і Жупранах.
Праграма святкавання юбілею:
Субота, 20 мая
12.00. Урачыстая Эўхарыстыя ў касцёле св. Міхала Арханёла ў Смаргоні з абрадам аднаўлення манаскіх абяцанняў. Узначаліць біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB
15.00. Святочная салезіянская праграма ў амфітэатры ў гарадскім парку
17.00. Завяршэнне святочнай праграмы словам біскупа-юбіляра і бласлаўленнем праз заступніцства Успамогі Хрысціянаў
Нядзеля, 21 мая
11.00. Урачыстая Эўхарыстыя ў магілёўскай катэдры. Цэлебрацыю ўзначаліць біскуп-юбіляр
12.30. Святочны пачастунак для ўсіх і канцэрт
18.30. Урачыстая Эўхарыстыя ў мінскай архікатэдры з удзелам Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Габара Пінтэра, дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрыя Касабуцкага
Панядзелак, 22 мая
18.00. Святая Імша ў Касцёле св. Апосталаў Пятра і Паўла ў Жупранах
Біскуп-юбіляр сардэчна запрашае ўсіх святароў, кансэкраваных асоб і вернікаў на святкаванне юбілею!
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!