10 парад ад Падрэ Піа для тых, хто перажывае цяжкасці ў жыцці

Айцец Піа з П’етрэльчыны меў ад Бога асаблівыя дары: аздараўленне хворых, дар чытання сэрцаў, водар святасці, білакацыя, левітацыя, стыгматы, якія ён насіў цэлых 50 гадоў.

Святы капуцын за ўсё жыццё напісаў тысячы лістоў да людзей, для якіх быў духоўным кіраўніком. Гэтыя лісты застаюцца крыніцай практычнай хрысціянскай мудрасці, і цалкам актуальныя і ў нашыя дні.

Парады айца Піа для тых, хто перажывае цяжкасці ў жыцці:

1. Калі ты можаш размаўляць з Госпадам у малітве, гавары з Ім і ўслаўляй Яго. Калі ад стомы ты не можаш казаць, будзь у гатоўнасці служыць Яму. Застанься ў спакоі і зрабі нейкі жэст, які сведчыць пра тваю павагу. Гасподзь ўбачыць цябе, а твая прысутнасць будзе Яму мілай. Ён дабраславіць цішыню, якую ты яму ахвяруеш ты знойдзеш суцяшэнне, калі ён возьме цябе за руку.

2. Чым больш мы адчуваем горкіх хвілін, тым больш атрымліваем любові.

3. Бог жадае сваю ўсемагутнасць праявіць у тваёй бездапаможнасці.

4. Вера – гэта факел, што асвятляе шлях пагружаным у адчай.

5. Сярод турботы і ў моманты, калі шчасце ад нас адварочваецца, нас падтрымлівае надзея на бязмежную Божую міласэрнасць.

6. Усю сваю веру давер выключна Богу.

7. Малітва – наша магутная зброя. Яна – ключ, які адкрывае сэрцы Бога.

8. У цяжкія хвіліны будзь як зімародак, які будуе гняздо на карабельнай мачце. Узнясіся над зямлю, сваім розумам і сэрцам узнясіся да Бога, які можа даць табе задавальненне і моц выстаяць перад тварам выпрабаванняў.

9. Будзь упэўнены: чым больш інтэнсіўна нападае сатана, тым бліжэй да душы тваёй ёсць Бог.

10. Памятай: ты не выйграеш бітвы, калі не будзеш маліцца. Выбар заўсёды за табой.

Aleteia.org

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі