Як ставіцца Касцёл да футбольных заўзятараў?

futbol “У бягучым годзе я пачаў цікавіцца беларускім футболам і заўзець за навічкоў найвышэйшай лігі беларускага футбола, бо мы ўсё ж жывём у Беларусі. Як ставіцца Касцёл да заўзятараў, што ходзяць на стадыён, падтрымліваюць сваю каманду, цікавяцца футбольным жыццём і навінамі?” Сяргей

На пытанне адказвае а. Зміцер Чарнель CSsR:

– Захапленне футболам само па сабе з’яўляецца нейтральнай з’явай. Чалавек можа праводзіць свой вольны час так, як яму падабаецца. Але пры гэтым захапленне не павінна быць перашкодай для выканання сваіх непасрэдных абавязкаў (дапамога бацькам, навучанне, выхаванне дзяцей, прысутнасць у жыцці сваёй сям’і і г.д.). Касцёл не вызначае пэўным асобным чынам стаўленне да захаплення футболам, таму ацэньваць яго варта па агульных маральных крытэрыях: адказнасці, павагі да іншых, сумленнасці. Цалкам нармальна падтрымліваць сваю каманду, але ніяк не прымальна абражаць і грэбліва ставіцца да прыхільнікаў камандаў-сапернікаў.

для друку для друку