Як стаць каталічкай?

 “Добры дзень! Я б хацела прыняць каталіцкую веру. Да каго мне звярнуцца? Жыву ў Віцебску. Дзякуй” Іна

На пытанне адказвае кс. Віктар Місевіч, канцлер Віцебскай дыяцэзіі:

– Каб стаць каталічкай, неабходна наведаць бліжэйшую парафію ў раёне вашага пражывання і сустрэцца з пробашчам. У гутарцы з ім трэба распавесці пра вашыя матывы і жыццёвае асяроддзе. Калі вы зусім не ахрышчаная, то вам трэба будзе падрыхтавацца да сакраманту Хросту і іншых сакрамантаў. Калі вы хочаце перайсці з нейкай хрысціянскай канфесіі ў каталіцтва, то тут нейкага спецыяльнага абраду не існуе. Дастаткова публічнага вызнання каталіцкай веры і гатоўнасці падпарадкавацца духоўнай уладзе Касцёла ў рэлігійным жыцці. У любым выпадку неабходна прайсці катэхізацыю, памер якой і тэматыку вызначыць пробашч. Вось спіс дзейных каталіцкіх парафій Віцебска:

Катэдральная парафія Езуса Міласэрнага

г. Віцебск вул. Воінаў Інтэрнацыяналістаў, 28, тэл. +375(212)61 68 60

Пробашч кс. Андрэй Аніскевіч

Парафія святой Барбары

г. Віцебск вул. Ленінградская, 27, тэл. 8 (0212) 35-32-61

Пробашч а. Кшыштаф Коц’ян ОР

Парафія святога Антонія

г. Віцебск вул. Гагарына, 46А, тэл. +375(33)619 66 91

Пробашч кс. Вячаслаў Барок

Парафія Святога Духа

г. Віцебск вул. Чкалава, 5А, тэл. +375(212)62 03 11

Пробашч кс. Андрэй Вашчук SDS

Парафія cвятога Уладзіслава

г. Віцебск вул. Генерала Іваноўскага, 5, тэл. +375-29-5105172

Пробашч кс. Віктар Місевіч

Грэка-каталіцкая парафія Уваскрасення Хрыстовага

г. Віцебск вул. Войкава 6А,  +375 (29) 675 29 97

а. Зміцер Грышан 

для друку для друку