У катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага прайшлі чарговыя “Чытацкія сустрэчы”

vicebsk_czytackija_spatkanni3Праграма ХІІІ фестываля “Дні хрысціянскай культуры” вылучаецца сваёй разнастайнасцю. Кожны можа далучыцца да дзіцячага мастацтва, наведаць святочны канцэрт… альбо знайсці хвілінку для сустрэчы з кнігай.

Так, 27-га снежня ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага адбыліся чарговыя “Чытацкія сустрэчы” пад кіраўніцтвам прафесара філалогіі Івана Людвікавіча Лапіна.

Думкі пра міласэрнасць і добразычлівае стаўленне да чалавека былі абумоўлены не толькі атмасферай свята Божага Нараджэння, але і колам праблем, якія ўзніклі пад час чытання і абмеркавання аповесці вядомага амерыканскага пісьменніка Джэка Керуака “Пік (гэта я)”.

На працягу вечара наведвальнікі змаглі як паўдзельнічаць у гарачай дыскусіі, так і задумацца над спрадвечнымі пытаннямі пад час абмену аплаткамі. Трэба адзначыць, што звяртанне да мастацкага твора не з’яўляецца выпадковым: сустрэчы аматараў чытання праходзяць кожную апошнюю суботу месяца. Сардэчна запрашаем далучыцца!

Вольга Сенькова, тэкст;

Барбара Сіпайла, фота

для друку для друку