Ці абавязкова насіць крыжык?

kryzh«Слава Иисусу Христу! Скажите: обязательно ли носить крестик?» Спасибо!

На пытанне адказвае святар БГКЦ Аляксей Філіпенка:

– Паколькі няма такога Божага або касцельнага наказу насіць нацельны крыжык, то і няма такога маральнага абавязку. Інакш кажучы, гэта не грэх – не насіць нацельны крыжык. Традыцыя насіць крыжык (або медалік) пачала існаваць у першыя стагоддзі хрысціянства.Нацельны крыжык даецца хрысціяніну падчас хросту. Ён становіцца знешнім знакам таго, што чалавек з’яўляецца вучнем Хрыста. Крыжык на шыі нагадвае перш за ўсё таму, хто яго носіць, пра выбар вузкага шляху збаўлення (Мф. 7, 14), пра вернасць Божым запаветам і вучэнню Царквы. Нацельны крыжык рэкамендуецца насіць не здымаючы ўвесь час. Аднак да гэтай рэкамендацыі трэба падыходзіць разумна, з практычнага пункту гледжання. Падчас мыцця, заняткаў спортам, летняга адпачынку, актыўных гульняў і інш. крыжык лёгка згубіць. А крыжык – гэта ўсё ж такі асвечаная рэч, і да яго трэба ставіцца з адпаведнай пашанай. Таму калі падчас нейкай дзейнасці існуе рызыка згубіць крыжык, то лепей яго зняць і пакласці ў надзейным месцы, каб потым зноў надзець.

для друку для друку