Дэлегацыя з аўстрыйскай дыяцэзіі Лінц наведала Віцебск

Дэлегацыя з аўстрыйскай дыяцэзіі Лінц на чале з біскупам Манфрэдам Шоерам наведвае Беларусь. Партнёры знаёмяцца з працай “Карытас” у нашай краіне і абмяркоўваюць новыя сумесныя праекты.

28 жніўня замежныя госці знаёміліся з дзейнасцю «Карытас» у Віцебскай дыяцэзіі, у тым ліку завіталі ў Клуб для людзей з інваліднасцю ў Віцебску. З гэтай нагоды наведвальнікі клубу разам з валанцёрамі спяклі піццу і зрабілі невялічкае свята.

Мы вельмі ўдзячныя, што дзякуючы падтрымцы нашых партнёраў з Caritas Linz маем магчымасць развіваць шмат дабрачынных праектаў.

с. Дар’я Галубкова OV

для друку для друку