Звеставанне: 82 секунды, якія змянілі ўсё

Як доўга доўжылася сустрэча Марыі з Арханёлам? Прачытаць тэкст з Евангелля св. Лукі аб Звеставанні, гэта зойме ўсяго 82 секунды. Магчыма, гэта сапраўды быў кароткі момант. Але гэта быў момант, які ўсё змяніў.

Звеставанне, якое змяніла жыццёвыя планы

Што мы ведаем пра Марыю — пагадзіцеся, мала, — гэта тое, што яна была заручана з Юзафам, гэта значыць абяцала стаць яго жонкай. Лёгка ўявіць чаканні Марыі на той момант, калі яна будзе цалкам належыць Юзафу, адсвяткуе вяселле, паселіцца ў яго доме і яны разам створаць сям’ю.

Сустрэча з анёлам ператварае ў пыл усе іх жыццёвыя планы. Радаснае чаканне выканання задуманага сцэнарыя літаральна абарочваецца сумненнямі, бо сцэнар змяніўся. 82 секунды. Такі кароткі, што можна бясконца пытацца ў сябе, ці не сон гэта. Ці прывід? Можа, пустыя словы?

82 секунды

Што прыносяць вынікі абследавання, якія імгненна мяняюць сцэнар жыцця яшчэ здаровага чалавека і ўсёй сям’і. Яны ператвараюць у пыл усе планы і спадзяванні на выкананне задуманага. З гэтага моманту чаканні будуць іншымі, і яны будуць чакаць зусім іншага. А той першы момант? Першае паведамленне доктара, яго першае слова? Часам гэта займае некалькі секунд. «Гэтага не можа быць, гэта не можа быць праўдай. Магчыма, гэта сон». Давайце прыбярэм гэтыя секунды з рэальнасці. Будзе як раней, вернемся да нашага сцэнару.

Або іншыя 82 секунды. Нечаканая прапанова, новая праца, якая мяняе ўсё ў станоўчы бок. Трэба пакідаць сціплае ранейшае жыццё, усёй сям’ёй пераязджаць у іншае месца жыхарства, горад, можа быць, нават краіну. Заробкі будуць іншыя, перспектывы, сацыяльнае становішча. Хіба гэта не сон? Гэта не можа быць праўдай, гэта занадта прыгожа!

Вяртанне да зусім іншага штодзённага жыцця

Незалежна ад таго, ці было Звеставанне для Марыі — акрамя відавочнай змены сцэнарыя — больш пазітыўным шокам, ці больш драмай і трывогай, нават калі яна перажывала іх з даверам Богу і Яго слову — мы можна толькі здагадвацца. Але застанемся на 82-й секундзе, калі «анёл адышоў ад Яе». Незвычайны момант, адкрыццё таямніцы, вялікай Божай таямніцы — заканчваецца гэтак жа хутка, як і пачаўся; і Марыя вяртаецца да сваёй звычайнай руціны. Нават больш: яна ўжо вяртаецца да зусім іншай гісторыі свайго жыцця, чым тая, што была дагэтуль. А як жа Юзаф, што з планамі і марамі, як гэта будзе…? Гэта сон ці прывід? Гэта сапраўды адбываецца?

***

Ці вы памятаеце свае «82 секунды»? Момант у жыцці, які назаўжды змяніў ваш сцэнар? Ці было гэта спачатку як сон, хоць потым у фактах, «знаках» паказала сваю рэальнасць?

Будзьце ўважлівыя да такіх момантаў. Яны надзвычай важныя. Яны могуць стаць для вас праклёнам — і непажаданым падарункам. І яны могуць быць бласлаўленнем. Якімі яны стануць, залежыць ад вас. Ад вашага адказу. Марыя адказала «няхай так станецца».

кс. Пшэмыслаў Слівінскі, Stacja7
Пераклад Марыны Сінкевіч

для друку для друку