«Жаночасць — Божы дызайн»: чарговыя рэкалекцыі ва Уселюбе

Фота Віктара Ведзеня

На гэтых выходных, з 19 па 21 лістапада ў парафіі Святога Казіміра ва Уселюбе (Гродзенская вобласць) адбудуцца рэкалекцыі «Жаночасць — Божы дызайн».

Паводле Святого Пісання, жаночасць, гэта не проста адно з якасцяў, якое было папулярным у адзін з перыядаў жыцця чалавецтва. Жаночасць — гэта сутнасць ідэнтычнасці жанчыны, у адпаведнасці з тым, як яе стварыў Бог. Яна характарызуецца некалькімі ключавымі фактарамі — прысвячэнне, адносіны, каштоўнасць і ўплыў жанчыны.

То ў чым яна бачыць мэту і сэнс свайго жыцця, у велізарнай ступені вызначае кім яна будзе. Біблія кажа, што такой мэтай, перш за ўсё, для жанчыны павінна стаць пабожнасць. Што гэта такое і як практычна жыццё, прысвечаная пабожнасці, фармуе жаночасць, пра гэта і іншае распавядуць падчас духоўных практыкаванняў.

Рэкалекцыі праводзіць ксёндз Віталій Цыбульскі.

Пачатак: 19 лістапада (пятніца), 19.00.
Заканчэнне: 21 лістапада (нядзеля), 13.30.

Адрас: касцёл Святога Казіміра, вул. Чырвонаармейская, 20, а.г. Уселюб, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць

Кантакт для атрымання дадатковай інфармацыі і запісу:
+375 (29) 280-05-45
casimir1433@gmail.com

Паглядзець праграму рэкалекцый на 2021-2022 год ва Уселюбе і інфармацыю, як дабрацца, можна па спасылцы>>.

для друку для друку