Кожнае любячае дзіця памятае пра Дзень нараджэнне сваёй матулі, стараецца запланаваць свой час так, каб быць побач, рыхтуе падаруначкі і цёплыя словы.
8 верасня — Дзень нараджэння нашай Нябеснай Матулі. Запрашаем далучыцца да аднадзённай пілігрымкі «Новае жыццё: Бярозаўка — Будслаў» і парадаваць Маці Божую, падараваўшы ёй свой час, шлях і сваё сэрца.
Пілігрымка распачнецца 8 верасня святой Імшой а 9 гадзіне ў касцёле Маці Божай Вастрабрамскай у в. Бярозаўка (Докшыцкі дэканат).
Кантактны тэлефон для сувязі і запісу: +375(29) 714-85-30 а. Тадэвуш Кавальскі OFMCap
