Каля 65 тысяч чалавек развіталіся з Бэнэдыктам XVI у першы дзень выстаўлення яго цела ў базыліцы святога Пятра, — паведаміла Ватыканская жандармерыя.
Колькасць людзей, якія прыйшлі аддаць пашану спачыламу Папу-эмерыту, больш чым у два разы перавысіла прагназаваную. Чакалася, што развітацца з ім будзе прыходзіць каля 25-30 тысяч чалавек штодня.
Цела Бэнэдыкта XVI, памерлага 31 снежня 2022 года, будзе выстаўлена ў ватыканскай базыліцы яшчэ два дні. Пахавальная Імша, якую ўзначаліць Папа Францішак, пройдзе на плошчы святога Пятра ў чацвер 5 студзеня 2023 года.
Аляксандр Панчанка, беларуская рэдакцыя Vatican News
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!