5 жніўня ў Росіцу на ўрачыстасці ў гонар благаслаўлёных мучанікаў айцоў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча з Браслава вырушыць першая пілігрымка матацыклістаў.
Перад выездам у браслаўскім касцёле адбудзецца малітва за памерлых жыхароў Росіцы, а таксама за загінуўшых матацыклістаў. Выезд з Браслава ў 15.30, паведамляе waladarka.by
У Росіцы пасля святой Імшы адбудзецца матапрабег да месца спалення жыхароў вёскі разам з айцамі Антоніем і Юрыем.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па нумары:
+375295770038 кс. Уладзімір
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!