Шлях з Браслава да Будслава заняў шэсць дзён.
Па дарозе да сальватарыянскай пілігрымкі далучыліся вернікі з Варапаева, а таксама з іншых мясцовасцяў.
“І хоць пілігрымы крочуць разам, – паведамляе сайт браслаўскай парафіі waladarka.by, – аднак, іх шлях вельмі асабісты: кожны перажывае яго па-свойму, у залежнасці ад мэты пілігрымавання, духоўнага і жыццёвага вопыту і адносінаў з Богам. Напэўна, гэты шлях быў чымсьці зусім новым для 7-гадовай Соні, і па-іншаму перажывалі яго пілігрымы, якія крочылі ў Будслаў ужо больш за 20-ты раз.
Але для ўсіх пілігрымка – гэта час прабывання і размовы з Богам, пазнання яго ў прамоўленых словах святара ці падчас сузірання Найсвяцейшага Сакрамэнту; гэта час, пазбаўлены традыцыйных бытавых клопатаў; час, калі можна нанова асэнсаваць жыццё, паглядзець шчыра на адносіны з Богам і бліжнім і прыняць канкрэтныя пастановы для самаўдасканалення.”
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!
