“Хвала Хрысту! Ці можна вянчацца цяжарнай жанчыне? Муж нехрышчоны, але хоча прыняць каталіцтва. Касцёла паблізу няма. Ці можна зрабіць усё адразу: і хрост, і вянчанне? І колькі трэба рыхтавацца? Дзякуй”.
Кацярына
На пытанне адказвае кс. Павел Ярашэвіч (парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, г. Пінск):
– Вянчацца можна, толькі патрэбна падрыхтоўка да хросту, якая працягваецца адзін год. Аднак пры неабходнасці можна дамовіцца з мясцовым душпастырам і акрэсліць канкрэтны тэрмін падрыхтоўкі. Таксама не пазней чым за тры месяцы да планаванай даты шлюбу неабходна падаць мясцоваму душпастыру адпаведныя дакументы для заключэння сакраманту сужэнства.
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!