Навальніца, якая адбылася ў Кашубах (Польшча), абрынулася таксама на кляштар сясцёр францішканак у Орліку, паведамляе forumdlazycia. Была знішчана велізарная плошча лясоў, увесь парк на могілках, пашкоджаны плот манастыра…
Тым не менш, падаючыя дрэвы не пашкодзілі ні адзін крыж або фігуры Маці Божай і святых, ані стацыі Крыжовай дарогі. На могілках ля кляштару паваленыя на пахаванні дрэвы не парушылі надгробных крыжоў.
Больш фота на сайце сясцёр з Орліка
