Восеньскі баль у віцебскім клубе «Бэтэль»

30 лістапада ў Віцебск прыйшла зіма разам з першым снегам. А наведвальнікі клуба «Бэтэль» у гэты дзень развітваліся з восенню: песнямі, восеньскім вальсам, восеньскімі вырабамі, восеньскімі падарункамі і чаяваннем.

І хай за вакном было халаднавата, удзельнікаў сагравала цёплая і ўтульная атмасфера восеньскага свята, якое падрыхтавалі валанцёры і супрацоўнікі Карытас Віцебск.

caritasvitebsk.by

Карытас Віцебск мае патрэбу ў Вашай дапамозе. Каб падтрымаць нас, перавядзіце, калі ласка, ахвяраванне праз сістэму «Разлік» (АРІП).
— Сістэма «Разлік» (АРІП) (Альбо код паслугі 202783)
— Дабрачыннасць, грамадскія аб’яднанні
— Рэлігійныя аб’яднанні
— Карытас Віцебскай дыяцэзіі
— Ахвяраванне
Дзякуй за вашу падтрымку! Кожны месяц дырэктар Карытас кс. Віктар Місевіч за ўсіх дабрачынцаў адпраўляе св. Імшу.
для друку для друку