Вернікі адэльскай парафіі здзейснілі пілігрымку ў гродзенскую катэдру

Вернікі парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Адэльску здзейснілі пілігрымку ў гродзенскую катэдру св. Францішка Ксаверыя, якая знаходзіцца ў шэрагу святыняў, аб’яўленых юбілейнымі ў межах Юбілейнага 2025 года, за наведванне якіх можна атрымаць адпуст.

Колькасць пілігрымаў склала больш за 30 чалавек. Вернікаў суправаджаў іх пробашч кс. канонік Віктар Мыслюк.

У катэдры пілігрымы ўдзельнічалі ў святой Імшы, якую цэлебраваў біскуп эмерыт Аляксандр Кашкевіч.

Пабываўшы ў катэдры, адэльскія парафіяне наведалі іншыя найстарэйшыя гродзенскія касцёлы: Адшукання Святога Крыжа (пабернардынскі), Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгіцкі) і Маці Божай Анёльскай, дзе служаць францішкане. Акрамя таго, яны наведалі Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне.

Grodnensis.by

для друку для друку