Велікодны эфір 2026 на беларускім тэлебачанні

Белтэлерадыёкампанія ў эфіры трох агульнанацыянальных тэлеканалаў арганізуе прамыя трансляцыі шэрагу набажэнстваў святога Пасхальнага Трыдууму з мінскага архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, а таксама пакажа святочныя цырымоніі з удзелам Папы Льва XIV.

2 красавіка, Вялікі чацвер, тэлеканал «Беларусь 3»

  • 19.00 — святая Імша Вячэры Пана. Цэлебрацыю ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Трансляцыя з мінскага архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.

3 красавіка, Вялікая пятніца, тэлеканал «Беларусь 3»

  • 23.35 — набажэнства Крыжовага шляху з рымскага Калізея з удзелам Святога Айца Льва XIV.

4 красавіка, Вялікая субота

тэлеканалы «Беларусь 4 Віцебск» і «Віцебск»

  • 21.00 — святая Пасхальная вігілія. Трансляцыя з касцёла Святога Казіміра ў Лепелі,
    тэлеканал «Беларусь 1» і «Беларусь 24»;
  • 23.20 — святая Пасхальная вігілія. Цэлебрацыю ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Трансляцыя з мінскага архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.

5 красавіка, Вялікдзень

тэлеканал «Беларусь 24»

  • 6.20 — віншаванне Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага,

тэлеканал «Беларусь 1»

  • 8.40 — віншаванне Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага,

тэлеканал «Беларусь 3»

  • 16.20 — велікоднае пасланне і благаслаўленне Папы Льва XIV «Гораду і свету» з Ватыкана.

Для зручнасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі 2 і 4 красавіка трансляцыі з мінскага архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі будуць суправаджацца сурдаперакаладам.

Catholic.by

для друку для друку