У Ватыкане 22 лістапада 2024 года пачалі ўсталёўваць галоўную калядную елку. 29-метровае дрэва з камуны Ледра ў правінцыі Трэнта стане цэнтральным элементам святочнага афармлення плошчы святога Пятра.
Выбар елкі для Ватыкана сёлета адлюстроўвае клопат пра навакольнае асяроддзе. Дрэва было абрана ў рамках праграмы натуральнага абнаўлення лясоў, што падкрэслівае адданасць Святога Пасада прынцыпам экалагічнай устойлівасці.
Італьянская камуна Ледра, якая падарыла елку Ватыкану, вядомая сваімі прыроднымі і культурнымі каштоўнасцямі. Яе старажытныя паселішчы на палях уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, а крыштальна чыстае возера з’яўляецца сапраўдным прыродным цудам.
Разам з галоўнай елкай, Ледра перадае некалькі меншых дрэў, якія будуць упрыгожаны ў міжнародным супрацоўніцтве з удзелам мясцовых жыхароў і іх пабрацімаў з Германіі і Чэхіі.
Інаўгурацыя каляднай інсталяцыі на плошчы святога Пятра запланавана на 7 снежня 2024 года.
Кс. Аляксандр Амяльчэня, беларуская рэдакцыя Vatican News
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!