Ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана, 6 студзеня, айцы піяры арганізавалі ў Шчучыне аплаткавую сустрэчу для сваіх бацькоў.
Гэты час бацькі правялі разам са сваімі дзецьмі-святарамі ў малітве і супольным адпачынку.
Удзельнікі сустрэчы пабылі на супольнай Эўхарыстыі, а потым наведалі адрэстаўраваны палац Друцкіх-Любецкіх.
а. Віталій Слука SP, тэкст і фота
