30 ліпеня асаблівай малітвай за Беларусь у Рыме завяршылася духоўная праграма «Святло Усходу», якая была для грэка-католікаў пэўнай нагодай ушанаваць 100-годдзе з дня нараджэння святога Яна Паўла ІІ.
Духоўная праграма вернікаў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы распачалася з 26-й пілігрымкі Віцебск – Полацк 2020, якая праходзіла з 8 па 12 ліпеня пад дэвізам «Святло Усходу» на ўшанаванне 100-гадовага юбілею св. Яна Паўла ІІ.
Праграма «Святло Усходу» ахапіла таксама хрысціянаў у розных гарадах Еўропы: 19 ліпеня — у Бары (Італія), 26 ліпеня — у Варшаве, 30 ліпеня — у Рыме.
Гэта былі дні асаблівай малітвы за Беларусь.
На заканчэнне адмысловай духоўнай праграмы адбылася Эўхарыстыя ў базыліцы святога Пятра ў Рыме на магіле святога Яна Паўла ІІ, у якой удзельнічыла таксама група хрысціянаў з Беларусі разам з іхнімі сябрамі з Італіі, Польшчы і Расіі.
Напрыканцы святой Імшы папскі элемазінарый кардынал Конрад Краеўскі, адказны за дабрачынную дзейнасць Папы Францішка, асвяціў абраз св. Яна Паўла ІІ, напісаны па просьбе валанцёраў грэка-каталіцкай пілігрымкі Віцебск – Полацк.
Па матэрыялах Svjazep.org
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!
