У Польшчы прайшло спатканне салезіянаў з нагоды стагоддзя са дня ўтварэння Варшаўскай салезіянскай інспекторыі, да якой належыць таксама і Беларусь. Прадстаўніком ад нашай краіны на гэтай сустрэчы стаў рэгіянальны настаяцель салезіянскага таварыства на Беларусі ксёндз Віктар Гайдукевіч SDB.
18 кастрычніка з нагоды юбілею адбыўся афіцыйны прыём у прэзідэнцскім палацы, дзе салезіянаў на чале з Генеральным настаяцелем ксяндзом Анхелем Фярнандэсам Арцімэ SDB вітаў прэзідэнт Польшчы Анжэй Дуда.
У сваёй прамове прэзідэнт адзначыў вялікі ўклад салезіянаў у справу выхавання дзяцей і моладзі, таксама і ў Польшчы. Рэспубліка Польшча адрадзілася таксама каля ста год таму і адразу была падтрымана працай салезіянаў. Зараз краiна квітнее, і Анжэй Дуда выказаў спадзяванне, што і салезіянская харызма будзе квітнець у Польшчы.
“Сёння мы ўбычылі падчас прагляду фільма, што салезiянаў 15 тысяч. I 15 тысяч моладых людзей праходзіць навучанне ў салезіянскіх школах Польшчы. Гэта насамрэч вялікі дар для нашай краіны. Больш за 3 тысячы настаўнікаў, якія працуюць з моладдзю. Гэта прыгожая, выдатная праца, якую выконваюць святары і сёстры законныя, я вельмі ўдзячны ім за гэта”, – такімі словамі Анджэй Дуда завяршыў сваю прамову.
Нагадаем таксама, што ў 2021 годзе адбудуцца святкаванні з нагоды стагоддзя прысутнасці салезіянаў кс. Боска на Беларусі.
Уладзіслаў Зарэцкі ASC, sdb.by
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!
