У Навагрудку пройдуць рэкалекцыі па тэме пакаяння і прабачэння

Каталіцкая евангелізацыйная супольнасць “Эхад”, якая дзейнічае пры катэдры св. Францішка Ксаверыя ў Гродне, арганізуе рэкалекцыі-адпачынак. Яны пройдуць з 26 па 30 ліпеня ў Навагрудку ў кляштары сясцёр назарэтанак. Рэкалекцыі будуць прысвечаны тэме пакаяння і прабачэння.

Ахвяраванне за ўдзел у рэкалекцыях (за начлег, харчаванне і інш.) – 120 руб для дарослых, 80 руб для падлеткаў з 12 да 18 гадоў. Для дзяцей да 6 гадоў удзел бясплатны.

Для ўдзелу неабходная рэгістрацыя.

Праграма:

26 ліпеня, серада:

  • 18.00 – рэгістрацыя і размяшчэнне;
  • 20.00 – вячэра;
  • 20.30 – знаёмства, размовы, малітва;
  • 22.00 – падрыхтоўка да сну.

27 ліпеня, чацвер:

  • 08.00 – святая Імша / індывідуальная малітва;
  • 09.00 – сняданак;
  • 09.45 – Lectio Divina: уводзіны;
  • 10.00 – Lectio Divina: разважанне над Божым словам (індывідуальна);
  • 10.40 – кава-паўза;
  • 11.00 – праца ў групках дзялення;
  • 13.00 – абед;
  • 13.45 – вольны час / паездка ва Уселюб (касцёл св. Казіміра, экскурсія ад кс. Віталія Цыбульскага);
  • 16.30 – кава-паўза;
  • 17.00 – канферэнцыя №1 (спікер кс. Віктар Ханько);
  • 18.00 – вячэра;
  • 19.00 – канферэнцыя №2 (спікер кс. Віктар Ханько);
  • 20.00 – адарацыя;
  • 22.00 – падрыхтоўка да сну.

28 ліпеня, пятніца:

  • 8.00 – святая Імша / індывідуальная малітва;
  • 09.00 – сняданак;
  • 09.45 – Lectio Divina: уводзіны;
  • 10.00 – Lectio Divina: разважанне над Божым словам (індывідуальна);
  • 10.40 – кава-паўза;
  • 11.00 – праца ў групках дзялення;
  • 13.00 – абед;
  • 13.45 – вольны час / прагулка па Навагрудку;
  • 16.30 – кава-паўза;
  • 17.00 – канферэнцыя №3 (спікер кс. Юрый Жэгарын);
  • 18.00 – вячэра;
  • 19.00 – дыскусійная панэль з кс. Юрыем Жэгарыным;
  • 20.00 – заступніцкая малітва / споведзь;
  • 22.00 – падрыхтоўка да сну.

29 ліпеня, субота

  • 8.00 – святая Імша / індывідуальная малітва;
  • 9.00 – сняданак;
  • 9.45 – Lectio Divina: уводзіны;
  • 10.00 – Lectio Divina: разважанне над Божым словам (індывідуальна);
  • 10.40 – кава-паўза;
  • 11.00 – праца ў групках дзялення;
  • 13.00 – абед;
  • 13.45 – вольны час;
  • 16.30 – кава-паўза;
  • 17.00 – канферэнцыя №4 (анлайн, спікер Лукаш Кукер – свецкі служыцель, лідар супольнасці SNE Gliwice);
  • 18.00 – малітва праслаўлення;
  • 18.40 – грыль / забаўляльная праграма;
  • 22.00 – падрыхтоўка да сну.

30 ліпеня, нядзеля:

  • 8.30 – сняданак;
  • 9.30 – святая Імша;
  • 10.30 – кава-паўза;
  • 11.00 – нядзельнае служэнне супольнасці “Эхад”, малітва, канферэнцыя №5 (спікер Анатоль Канарскі), размовы;
  • 13.00 – абед;
  • 13.45 – сведчанні, “Што бяру з сабой?”;
  • 15.30 – зборы і ад’езд

Grodnensis.by

для друку для друку