У Навагрудку прайшоў першы ў Беларусі хрысціянскі хакатон

11-12 мая ў Навагрудку адбыўся першы ў Беларусі хрысціянскі хакатон CODE — PRAY — JOY (з анг. пішы код, маліся, радуйся). 

Хакатон – гэта спаборніцтва, дзе спецыялісты са сферы інфармацыйных тэхналогій аб’ядноўваюцца ў каманды, каб вырашыць праблему або прыдумаць новае рашэнне за абмежаваны час.  

У мерапрыемстве прынялі ўдзел 42 чалавека – прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій і спецыяльнасцяў IT свету, якія падчас хакатона ў камандах працавалі над ідэямі і прататыпамі (першая версія) хрысцінякіх цыфравых праектаў. 

Удзельнікаў чакала насыначаная праграма, якая распачалася ў пятніцу са знаёмства і начной экскурсіі па касцёле св. Архангела Міхаіла. У суботу і нядзелю каманды працавалі над праектамі, слухалі канферэнцыі ад спікераў, а таксама атрымоўвалі зваротную сувязь ад ментараў. Фармат хакатона прадугледжвае працу ў начны час, на хрысціянскім хакатоне таксама было начное малітоўнае чуванне перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам падчас Адарацыі.

У нядзелю адна з каманд нават паспела зрабіць CustDev – тэсціраванне праекта і збор першых водгукаў, паколькі аўдыторыяй іх праекта з’яўляюцца дзеці, які рыхтуюцца да Першай Камуніі. У нядзелю ў парафіі св. Архангела Міхаіла якраз была гэта падзея, дзеці і іх бацькі з радасцю прынялі ўдзел. 

Ключавой падзеяй стала прэзентацыя праектаў, калі ўдзельнікі падзяліліся вынікамі сваёй працы за два дні хакатона. Каманды прадставілі ідэі і прататыпы праектаў: 

  • Веб-сайт “Калекцыя.бай” – агрэгатар каталіцкіх актыўнасцей: рэкалекцый, пілігрымак, сустрэч, дзе арганізатары могуць дадаць анонс праз чат-бот.
  • Чат-бот “Helper Здесь” для пошука валанцёраў у парафіях.
  • Веб-сайт «Позірк Боскі» –  інфармацыйны партал, дзе можна даведацца пра святыні Беларусі, спланаваць тур і нават трапіць на анлайн 2D экскурсію. 
  • Вэб-дадатак «Бог на связи» для духоўна-псіхалагічнай дапамогі і азнаямлення з Евангеллем у гульнявой форме .
  • Android-прыкладанне «Хто хоча на Неба?» – вiктарына для замацавання ведаў па катэхiзiсу Каталiцкага Касцела.
  • Мабільнае прыкладанне “Споведзь” для фарміравання ўсвядомленага падыходу да сакрамента споведзі.
  • Чат-бот “Christian Compass” для пошуку адказаў на базавыя пытанні хрысціянскай веры.
  • Веб-сайт «Probibli” для вывучэння Бібліі праз загадкі.
  • Веб-сайт “Ангельские сердца” – валанцёрскі маркетплейс.

Каманды добра падрыхтаваліся і прадставілі цікавыя і карысныя праекты, таму журы было вельмі няпроста вызначыць пераможцу. Праекты ацэньваліся зыходзячы з крытэрыяў, такіх як карыстацкі досвед, тэхнічная выканальнасць, прэзентацыя праекта, арыгінальнасць ідэі і гэтак далей. Па выніку, першае месца было прысвоена камандзе Carlo Club з мабільным прыкладаннем “Хто хоча да Неба?”, якое ў фармаце  віктарыны-гульні дапамагае дзецям замацоўваць веды па катэхiзiсу Каталiцкага Касцела. 

Прыз гледачоў падзялілі між сабой дзве каманды, якія набралі аднолькавую колькасць галасоў — праект “Probibli” і праект «Бог на связи». Прыз арганізатараў атрымала каманда з чат-ботам “Christian Compass”. Мерапрыемства закончылася віншаваннамі і музычным афтер-паці, дзе ў духу адзінства, радасці і любові, удзельнікі дзяліліся ўражаннямі і адпачывалі. 

Каманда арганізатарў дзякуе камандзе прыхода св. Архангела Міхаіла ў Навагрудку, а асабліва пробашчу парафіі кс. Юрыю Жэгарыну, а таксама вікарыю кс. Паўлу Аляскевічу за дапамогу ў арганізацыі і пастырскую апеку падчас хакатона. Няхай Гасподзь шчыра благаславіць усіх, хто малітвай, словам, служэннем, прысутнасцю і ахвяраваннем дапамог у арганізацыі мерапрыемства!

Сачыць за навінамі хрысціянскай супольнасці IT-спецыялістаў можна ў інстаграм: https://www.instagram.com/itforchrist

Шур Дар’я, тэкст;

Ганна Клімовіч, фота. 

для друку для друку