У Навагрудку адбыўся першы Крыжовы шлях вуліцамі горада

У сераду, 5 красавіка, упершыню вуліцамі Навагрудка прайшоў Крыжовы шлях, у якім прыняло удзел каля 300 чалавек.

Разважанні да Крыжовага шляху падрыхтавалі сем’і Навагрудскай парафіі. Мужы, жонкі і дзеці чыталі разважанні на паасобныя стацыі і перапрашалі за грахі, якія здзяйсняюцца ў сем’ях: грахі мужоў супраць жонак, грахі жонак адносна мужоў, бацькоў да дзяцей і дзяцей да бацькоў.

Нягледзячы на крыху кепскае надвор’е і позні час, у набажэнстве ўдзельнічала значная колькасць дзяцей і моладзі.

Фота: Кірыл Масалыка

для друку для друку