У лютым пройдуць рэкалекцыі для мужчын… на лыжах

З 18 па 20 лютага дабрачынны фонд «Адкрытыя сэрцы» запрашае мужчын на рэкалекцыі ў цікавым фармаце.

Разам з малітвай, канферэнцыямі і чытаннем Бібліі будзе лыжны паход па маршруце Лосвіда – Гарадок (19 км, Віцебская вобласць).

Гэта час духоўных і фізічных намаганняў, разважанняў і пераадолення, добрая магчымасць пабыць у кампаніі хрысціянскіх мужчын і пагутарыць на чыста мужчынскія тэмы.

Кантактны тэл. +37529 260-69-09

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі