У юбілейным грэка-каталіцкім храме ў Полацку адбылася «Рэгіянальная стацыя» Юбілею 2025 года

У нядзелю, 9 лістапада 2025 года, у юбілейным грэка-каталіцкім храме ў Полацку адбылася «Рэгіянальная стацыя» Юбілею 2025 года.

Боскую Літургію ўзначаліў Архімандрыт Сяргей (Гаек), Апостальскі адміністратар  для грэка-католікаў у Беларусі, у саслужэнні святароў Аляксея Варанко з Віцебска, Яўгена Маліноўскага з Маладзечна і дыякана Арцёма Калугіна з Віцебска.

У юбілейным святкаванні прыняў удзел Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, які прамовіў святочнае казанне. Служба праходзіла напярэдадні свята святамучаніка Язафата, што прыпадае 12 лістапада.

Акрамя вернікаў Полаччыны на свята прыбылі пілігрымы з Віцебска, Оршы, Мінска, Жупранаў. Напярэдадні яны наведалі ў духу малітвы храмы Полацка: рыма-каталіцкі храм св. Андрэя Баболі, Сафійскі сабор і праваслаўны храм св. Еўфрасінні Полацкай.

Удзельнікі юбілейнага святкавання — грэка-католікі і рыма-ктолікі — маліліся аб духу братэрства сярод хрысціян у Беларусі.

svjazep.org
Фота: Анжеліка Французова і Яўген Андросік

для друку для друку