Распрацоўка ўжо прэтэндуе на запіс у Кнігу рэкордаў Гінеса.
Ізраільская кампанія Jerusalem nano Bible стварыла мікраскапічны Новы Запавет. Нана-Біблія ўяўляе сабой маленечкі квадратны чып, бок якога не перавышае 4,8 міліметра. Чып ўтрымлівае 27 кніг Новага Запавету.
Мікрасхема Бібліі выраблена з крамянёвай пласціны. Царкоўнае апавяданне напісана на грэцкай мове, памер літар у ім складае 0,18 мікрон (0,00018 міліметраў). Навукоўцы ўжо правялі аналіз вынаходкі і пацвердзілі, што тэкст належыць да Новага Запавету. У глабальных планах кампаніі выпусціць падобную копію Старога Запавету.
«Наша мэта — дасягнуць масавай вытворчасці, каб наш прадукт з’явіўся ў кішэні кожнага чалавека», — распавёў кіраўнік аддзела маркетынгу і продажаў кампаніі.
Спецыяліст упэўнены, такія маленечкія Бібліі ўяўляюць будучыню ў ювелірнай індустрыі — чып можа папросту змясціцца ў кулон, гадзіннік або іншыя вырабы.
Нагадаем, зараз рэкордам Кнігі Гінеса лічыцца Біблія індыйскага прафесара, які ў 2011 годзе стварыў кнігу памерам 2,8*3,4*1 см.
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!
