У Індыі адбылася «жывая выстава» прысвечаная Найсвяцейшай Панне Марыі

«111 вобразаў Марыі як 111 адценняў ласкі» менавіта такую назву мела «жывая выстава». 111 жанчын, дзяўчат і дзяўчынак на працягу дзвюх гадзін прадставілі 111 розных вобразаў Маці Божай. Кожная з удзельніц была апранута ў адпаведны касцюм, які прадстаўляў Марыю. Гэтая незвычайная падзея адбылася ў адной з парафій на поўдні Індыі. Усяго ў падрыхтоўцы выставы прынялі ўдзел 300 чалавек і гэта заняло амаль год, піша польская рэдакцыя Vatican News.

Першую ў свеце такога плану «жывую выставу» адкрылі арцыбіскуп Пітэр Мачада і біскуп Себасцьян Адаянтратм. Гэта падзея трапіла ў спіс «Лепшыя рэкорды Індыі».

Аднак, галоўнай мэтай з’яўлялася пабудова супольнасці сярод вернікаў, што, як прызнаецца ў інтэрв’ю Ватыканскаму радыё адна з арганізатараў Дыяна Паўл, у значнай ступені было дасягнута. «Гэта падзея была яшчэ адной з тых, дзе большасць нашых маладых членаў сабраліся разам і мы змаглі пабудаваць нашу суполку яшчэ лепш. Мы працавалі разам і стварылі шмат успамінаў. Няхай гэта будзе нашым духоўным ростам і спосабам, у якім мы можам вучыцца рознаму адзін у аднаго», — адзначыла суарганізатар.

Узаемная дапамога, дадае жанчына, часта заключалася таксама і ў абмене думкамі і ідэямі на тэму выставы, касцюмаў і таго, як арганізаваць такое вялікае мерапрыемства і зрабіць яго прыгожым». Яна згадвае, што над падрыхтоўкай выставы працавала сапраўды вялікая каманда.

«Пры ўсім гэтым большасць з нас магла даведацца пра розныя аб’яўленні Найсвяцейшай Панны, а потым мы мелі вельмі асабістыя сустрэчы з гэтымі аб’яўленнямі — рознымі, хоць Маці Божая адна. Мы змаглі спазнаць 111 аб’яўленняў Маці Божай і, шчыра кажучы, быў надзвычайны досвед»- прызнаецца Дыяна Паўл.

Пераклад Марыны Ткач

для друку для друку