17–18 ліпеня ў Гудагаі адбудуцца штогадовыя парафіяльныя адпустовыя ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Шкаплернай.
Разам са святым Юзафам, “прачыстым апекуном Панны”, мы прагнем у чарговы раз прамовіць падчас гудагайскіх урачыстасцяў словы “Вітай, Марыя…”.
Парафіяльны фэст – нагода падзякаваць Богу за Ягоныя дары, а таксама прасіць аб патрэбных ласках. Сярод шматлікіх інтэнцый сёлетняга фэсту – малітва праслаўлення за 30 гадоў служэння ў Гродзенскай дыяцэзіі біскупа Аляксандра Кашкевіча, 40 гадоў святарскага служэння арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча і 100-годдзя заснавання Кангрэгацыі сясцёр кармэлітак Дзіцятка Езуса.
Праграма ўрачыстасцяў:
Субота, 17 ліпеня:
18.00 — святая Імша і заканчэнне навэнны;
20.30 — Крыжовы шлях на Кальварыі.
Нядзеля, 18 ліпеня:
23.15 — прэзентацыя сясцёр кармэлітак Дзіцятка Езус;
00.00 — працэсія са свечкамі.
Святая Імша, чуванне і адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту.
08.30 — Гадзінкі да Найсвяцейшай Панны Марыі;
10.00 — святая Імша на польскай мове;
12.00 — урачыстая адпустовая святая Імша
Арганізацыйныя заўвагі:
Славуты ласкамі абраз Маці Божай Гудагайскай, як і ў мінулыя гады, будзе выстаўлены для асабістай малітвы вернікаў.
У сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй усе набажэнствы будуць праходзіць на адкрытым паветры з захаваннем санітарных мер перасцярогі. Арганізатары просяць удзельнікаў памятаць пра неабходнасць захоўваць сацыяльную дыстанцыю і рэкамендуюць выкарыстоўваць маскі.
Касцёл будзе адчынены для індывідуальнай малітвы. Пры ўваходзе будуць усталяваны дазатары з антысептыкам.
Па прычыне пандэміі мясцовыя жыхары маюць абмежаваныя магчымасці прымаць людзей на начлег. Тыя, хто пілігрымуе ў Гудагай у індывідуальным парадку, змогуць паставіць палаткі на тэрыторыі каля плябаніі.
Да вернікаў, якія жадаюць падчас урачыстасцяў прыняць святую Камунію, просьба загадзя прыступіць да споведзі ў сваіх парафіях.
Просьба да жадаючых загадзя падрыхтаваць інтэнцыі на святыя Імшы, а таксама малітоўныя падзякі і просьбы, якія можна будзе пакінуць у касцёле або ў палатцы на прыкасцёльнай тэрыторыі.
Усе, хто не будзе фізічна ўдзельнічаць ва ўрачыстасцях у Гудагаі, запрашаюцца духоўна далучыцца да святкавання і малітвы ва ўсіх інтэнцыях, якія носім у сэрцы, у тым ліку аб спыненні пандэміі каранавірусу. Аддаёмся абароне Найсвяцейшай Панны Марыі.
