У гісторыі Касцёла ўжо было 266 Папаў. Колькі з іх кананізавана?

266 — гэта цяперашняя колькасць Папаў Рымскіх, ад святога Пятра да Францішка. 82 з іх былі афіцыйна кананізаваны. Касцёл кананізаваў кожнага з першых 35 Пап; 31 з іх прынялі пакутніцкую смерць.

Павел VI стаў 82-м кананізаваным Папам. Да яго апошнімі кананізаванымі кіраўнікамі Пасаду святога Пятра былі Ян XXIII і Ян Павел II, кананізацыя якіх адбылася ў 2014 годзе. У 2022 годзе Папа Ян Павел I быў беатыфікаваны, а гэта значыць, што цяпер ён на крок бліжэй да кананізацыі.

Цікава, што, пачынаючы з XI стагоддзя, толькі восем з гэтых 82 святых Папаў былі кананізаваныя. Гаворачы аб гэтым, трэба памятаць, што на працягу першага тысячагоддзя яго існавання ў Касцёле было вельмі мала фармальных працэсаў кананізацыі святых.

Вось спіс кананізаваных Папаў другога тысячагоддзя:

  • Бэнэдыкт IX (№142);
  • Грыгорый VII (№ 156);
  • Рыгор Х (№ 193);
  • Пій V (№ 224);
  • Пій Х (№ 256);
  • Ян XXII (№ 260);
  • Яна Паўла ІІ (№ 264);
  • Павел VI (№ 262).

Пасля першага тысячагоддзя Касцёл пачаў распрацоўваць упарадкаваны працэс кананізацыі, каб вызначыць, ці вартыя прадстаўленыя кандыдаты славы алтара. 4 ліпеня 973 г. Папа Бэнэдыкт VI кананізаваў біскупа Аўгсбургскага Ульрыха. Такім чынам святы Ульрых стаў першай асобай, кананізаванай Папам.

У 1243 годзе Рыгор IX пацвердзіў, што толькі Папа Рымскі мае права кананізаваць кагосьці. Гэтае правіла дзейнічае і сёння, хаця варта адзначыць асаблівую ролю Папы ў тыпе кананізацыі, які называецца «эквівалентная кананізацыя», калі Папа проста пацвярджае адданасць святому, шанаванне якога ўжо моцна ўкаранілася ў Касцёле. Такой раўназначнай кананізацыяй быў выпадак езуіта П’ера Фабера (1506-1546), які быў кананізаваны Папам Францішкам, або Хільдэгарды з Бінгена, якую кананізаваў Бэнэдыкт XVI.

У Кодэксе Кананічнага Права 1917 г. сцвярджалася, што працэс кананізацыі не можа быць пачаты раней чым праз 50 гадоў пасля смерці кандыдата. Ян Павел ІІ скараціў гэты тэрмін да пяці гадоў. Часам гэты перыяд можна прапусціць або скараціць, як гэта зрабіў Бэнэдыкт XVI пасля смерці Яна Паўла ІІ.

Сярэдні час чакання кананізацыі чалавека пасля яго смерці складае каля 180 гадоў. Папа Ян Павел II быў кананізаваны ўсяго праз дзевяць гадоў пасля смерці.

Паводле credo.pro

для друку для друку