У Будслаў да Маці Божай прыйшлі першыя пілігрымкі.
Ад возера Свір – знакавага месца каталіцкага скаўтынгу, у Будслаў прыйшлі скаўты. Сёлета яны святкуюць 15-годдзе свайго існавання ў Беларусі і прыйшлі, каб падзякаваць Богу за гэты юбілей.
2-гі раз у Будслаў прыйшло 115 чалавек з Ліды.
25-ты раз прыйшла ў Будслаў пілігрымка з Маладзечна.
Разам з дапаможным бiскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандрам Яшэўскім SDB у Будслаў увайшла пілігрымка з Мінска.
86 чалавек прыйшло з Жодзіна.
З нагоды святкавання 25-годдзя адраджэння Мінска-Магілёўскай Мітраполіі пілігрымы з Нарачы, прыйшоўшы у Будслаў, адпусцілі ў неба шары.
Святая Імша для пілігрымаў пачнецца ў 18 гадзін.
Ірына Грэйць, тэкст і фота
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!
































