У яго арганізацыі і правядзенні аб’ядналі сілы Цэнтр карэкцыйнага развіцця і рэабілітацыі аддзела адукацыі, парафіяльны «Карытас» касцёла Нараджэння Маці Божай, протаіерэй Ігар Чачуковіч, Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і раённая арганізацыя БРСМ.
Адны правялі творчыя конкурсы, іншыя паклапаціліся аб падрыхтоўцы канцэртнай праграмы, трэція — пра прызы для дзяцей і салодкі стол. Агульнымі намаганнямі свята атрымалася вясёлым і цікавым.
На адной сцэне спявалі, чыталі вершы, танцавалі, паказвалі фокусы дзеці здаровыя і асаблівыя, і ўсе разам удзельнічалі ў фізкультурных размінках.
Тамара Пашкевіч, caritas-vitebsk.by
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!

