29 лістапада ў браслаўскай парафіі адбылася доўгачаканая сустрэча моладзі ў рэтра-стыле. На так званыя “Андрэйкі” (апошні дзень перад Адвэнтам, літургічны ўспамін св. Апостала Андрэя) прыехала моладзь з Полацкай і Мёрскай парафій. Праграма была вельмі насычанная і цікавая. Усе удзельнікі вылучаліся сваімі незвычайнымі ўбраннямі. Хочацца зазначыць цудоўную працу моладзі полацкай парафіі, якая падрыхтавала для нас шыкоўны танец. Вельмі падабаліся хлопцам і ...
Читать далее »У Дыяцэзіі
Моладзевая сустрэча “Андрэйкі” ў Лучайскай парафіі
“Андрэйкі” — вясёлае і забаўляльнае свята адзначылі католікі Лучайскай парафіі ў Навасёлках, што на Пастаўшчыне. Яно адбываецца перад пачаткам Адвэнту, у гэты дзень узгадваюць Святога апостала Андрэя. Раней ноччу напярэдадні посту моладзь забаўлялася, а старыя слухалі ваду і рабілі выснову пра надвор’е на ўсю зіму. Вось і зараз «Андрэйкі» лічыцца моладзевым святам. У невялікай капліцы ў Навасёлках сабралася шмат не ...
Читать далее »У Глыбокім біскуп Алег Буткевіч сустрэўся са святарамі дыяцэзіі
25 лістапада ў Глыбокім, у касцёле Святой Тройцы, адбылося душпастырскае спатканне біскупа Алега Буткевіча з ксяндзамі і законнымі сёстрамі Віцебскай дыяцэзіі. Сустрэча пачалася а 11 гадзіне адарацыяй Найсвяцейшага Сакраманту, падчас якой удзельнікі спаткання ў цішыні маліліся перад Езусам. Сустрэчу прадоўжыла святая Імша, галоўным цэлебрантам якой быў біскуп Алег. Айцец Станіслаў Памыкала, духоўны айцец дыяцэзіі, падчас казання, звярнуў увагу на галоўныя ...
Читать далее »Памяць Язафата Кунцэвіча ўшанавалі грэка-католікі ў Полацку
Памяць царкоўнага і грамадскага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага Язафата Кунцэвіча ўшанавалі грэка-католікі ў Полацку. Ён быў Полацкім арцыбіскупам, умацоўваў грэка-каталіцтва ў гэтым краі і лічыўся прыхільнікам еднасці Заходняй і Усходняй Цэркваў. На свята ў храм вялебнай Параскевы Полацкай з’ехаліся госці з Мінска, Віцебска, Глыбокага і іншых гарадоў Беларусі, а таксама з Расіі. Мерапрыемства пачалося з агульнага малебна, у час якога ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!