Усе навіны

Новы “Парк Папы Францішка” ў Лісабоне: старт культурных падзей

Тысячы людзей прынялі ўдзел у першых культурных мерапрыемствах у “Парку імя Папы Францішка” каля Лісабона, створаным на месцы заключнай святой Імшы Сусветных дзён моладзі 2023 года, паведамляе беларуская рэдакцыя Vatican News. Парк размешчаны ў мястэчку Бабадэла, на тэрыторыі муніцыпалітэта Лаўрэш. Гэтую тэрыторыю ў жніўні 2023 года падчас Сусветных дзён моладзі наведаў Папа Францішак. Ён цэлебраваў там заключную Імшу, у якой ...

Читать далее »

Папа Леў XIV і свет вачыма дзяцей

Мінула два месяцы з моманту абрання Роберта Фрэнсіса Прэвоста на Пасад святога Пятра. За гэты час з’явіўся шэраг выяў, якія сімвалізуюць яго пантыфікат. На адной з іх новы Папа прысеў каля дзяўчынкі, якая падарыла яму малюнак. За гэтым простым жэстам стаіць моцнае пасланне: каб пабудаваць лепшы свет, трэба зірнуць на свет вачыма дзіцяці. Першыя два месяцы пантыфікату Льва XIV былі ...

Читать далее »

Папа Леў XIV гатовы прыняць расійска-ўкраінскія перамовы ў Ватыкане

9 ліпеня 2025 года Папа Леў XIV прыняў на аўдыенцыі ў рэзідэнцыі Кастэль Гандольфа прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, з якім абмеркаваў бягучы канфлікт і тэрміновую неабходнасць справядлівага і доўгатэрміновага міру. Падчас шчырай гутаркі суразмоўцы падкрэслілі, што дыялог з’яўляецца найлепшым шляхам для спынення ваенных дзеянняў. Папа выказаў свой боль за ахвяры канфлікту і запэўніў у малітве і духоўнай блізкасці з украінскім ...

Читать далее »

Будслаўскія пілігрымы. Фотарэпартаж

4 ліпеня ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай на агульнабеларускі фэст прыбылі больш за 20 пешых і роварных пілігрымак з розных дыяцэзій нашай Беларусі — агулам амаль 2500 чалавек, пераадолеўшы ў суме 2740 кіламетраў. Сярод пілігрымаў быў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, які прыйшоў з вернікамі з Віцебска і падчас дарогі граў на гітары. Запрашаем яшчэ раз узгадаць радасныя моманты сустрэчы ...

Читать далее »

Біскупы Беларусі запрашаюць Папу Льва XIV наведаць краіну

Падчас галоўных урачыстасцей у санктуарыі ў Будславе каталіцкія біскупы Беларусі запрасілі Льва XIV здзейсніць апостальскі візіт у краіну. Запрашэнне Пантыфіку было агучана падчас урачыстасцей у гонар Маці Божай Будслаўскай 5 ліпеня 2025 года. Імшу, якую трансліравалі YouTube-канал нацыянальнага санктуарыя і Трэці канал дзяржаўнага тэлебачання, узначаліў старшыня епіскапату, арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Запрашаем і з нецярпеннем чакаем Папу Льва XIV у Беларусі ...

Читать далее »

Нотр-Дам после реставрации посетили более 6 млн человек

Более 6 млн человек посетили собор Парижской Богоматери с момента его открытия после реставрации в декабре 2024 года, сообщает ТАСС со ссылкой на еженедельник La Tribune Dimanche. В период с 16 декабря 2024 года по 30 июня 2025-го собор посетили 6,02 млн человек, или в среднем 35 тыс. в день. Если такая активность сохранится во втором полугодии, то за 2025 ...

Читать далее »

Папа распачаў летні адпачынак у Кастэль-Гандольфа

Леў XIV аднавіў традыцыю Рымскіх Пантыфікаў праводзіць летні адпачынак у Кастэль-Гандольфа, што ў 25 кіламетрах ад Рыма. Увечары 6 ліпеня 2025 года ён прыбыў у загарадную рэзідэнцыю, дзе яго сустрэла вялікая група вернікаў. Па прыездзе ў Кастэль-Гандольфа Папа выйшаў з аўтамабіля, каб прывітаць людзей, якія чакалі яго каля ўваходу ў Вілу Барберыні – старажытны палац, дзе ён будзе пражываць гэтым ...

Читать далее »

Паўднёвакарэйскі навуковец з самым высокім у свеце IQ: Хрыстус — мая логіка

Мужчына з самым высокім у свеце зарэгістраваным каэфіцыентам інтэлекту (IQ) прыцягнуў увагу ўсяго свету пасля таго, як публічна заявіў пра сваю хрысціянскую веру ў адной з сацыяльных сетак. Паўднёвакарэйскі навуковец Йон Хун Кім, які мае самы высокі ў свеце IQ — 276, напісаў у сацыяльнай сетцы: «Як рэкардсмен у свеце па самым высокім IQ, я веру, што Езус Хрыстус — ...

Читать далее »

Чэхія: біскуп надаў частковае вызваленне ад асабістага ўдзелу ў нядзельных св. Імшах

Арцыбіскуп Юзаф Нузік даў часовы дазвол (дыспенсу ад абавязку) адносна нядзельных святых Імшаў. Указанне арцыбіскупа Нузіка як «дапамога тым, хто з-за недахопу святароў мае сур’ёзныя праблемы з наведваннем нядзельнай св. Імшы» былі зачытаны напрыканцы чэрвеня бягучага года, ва ўсіх парафіях Оламоўцкай архідыяцэзіі. У гэтай сітуацыі арцыбіскуп Нузік звяртаецца непасрэдна да вернікаў, каб у выпадку адсутнасці нядзельнай святой Імшы ў сваёй ...

Читать далее »

Рымскі Пантэон упрыгожыў манументальны цярновы вянок

Да 16 верасня 2025 года ў рымскім Пантэоне можна пабачыць незвычайную выставу: манументальны бронзавы твор аўстрыйскага скульптара Хельгі Фокенхубер. Скульптура прадстаўляе сабой разарваны цярновы вянок, які ляжыць на чорнай воднай гладзі. Скульптура “Вянок славы” (Corona Gloriae) размешчана ў самым цэнтры Пантэона, пад круглай адтулінай у купале. Калі падысці бліжэй, можна ўбачыць, як у чорнай вадзе адбіваюцца вострыя шыпы вянка, велічны ...

Читать далее »