Усе навіны

Паляк падарыў Святому Айцу чыстакроўнага арабскага каня

Ужо былі белы матацыкл і электрамабіль. Цяпер Папа Леў XIV атрымаў у падарунак белага каня. Пратон, чыстакроўны арабскі конь, стаў асаблівым сюрпрызам для Святога Айца ад Анджэя Міхальскага, уладальніка і заснавальніка коннага завода ў Калабжэгу-Будзіставе (Польшча). Ідэя нарадзілася з фота з Перу «Калі я ўбачыў гэтыя фота будучага Папы на кані ў Перу, нарадзілася ідэя, што я хачу падарыць яму ...

Читать далее »

АБСЕ: Святы Пасад заклікаў забараніць сурагатнае мацярынства

Святы Пасад лічыць сурагатнае мацярынства формай гандлю людзьмі і заклікае да яго міжнароднай забароны падчас канферэнцыі АБСЕ ў Варшаве. Падчас канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні ў Варшаве дэлегацыя Святога Пасада выступіла з рэзкім асуджэннем так званага сурагатнага мацярынства. У заяве падкрэсліваецца, што гэтая практыка зводзіць жанчын і дзяцей да ўзроўню тавару, глыбока парушаючы іх чалавечую годнасць. У сувязі з гэтым ...

Читать далее »

Антыбіётыкі для Газы, ежа для Харкава ад Пантыфіка

Пантыфік праз Апостальскую элемазінарыю накіраваў 5 тысяч доз антыбіётыкаў для дзяцей у Газе. Адначасова працягваецца размеркаванне харчовых набораў ва Украіне. Праз Апостальскую элемазінарыю ў Газу было накіравана 5 тысяч доз антыбіётыкаў, прызначаных для дзяцей, якія з’яўляюцца аднымі з найбольш пацярпелых ахвяр двухгадовага канфлікту. Гэты жэст стаў магчымым дзякуючы адкрыццю пунктаў пропуску для гуманітарнай дапамогі мясцоваму насельніцтву. «Мы кіруемся словамі апостальскай ...

Читать далее »

У Навагрудку пройдзе пяты малітоўны кангрэс у абарону жыцця

З 7 па 9 лістапада ў парафіі св. Арханёла Міхала ў Навагрудку пройдзе малітоўны кангрэс у абарону жыцця. Кангрэс праводзіцца ў пяты раз. Арганізатары мерапрыемства адзначаюць: “Беларуская зямля стогне ад крыку дзяцей, забітых пад сэрцам сваіх маці. Кроў гэтых дзяцей ляжыць цяжкім каменем на сумленні многіх жанчын у нашай краіне, а таксама тых бацькаў, якія дазволілі вынесці свайму дзіцяці гэты ...

Читать далее »

Пастыры Еўропы ў Фаціме: мір, клімат і новая евангелізацыя

У Фаціме біскупы Еўропы абмеркавалі мір і місію. Яны накіравалі ліст да кіраўніцы Еўракамісіі наконт клімату і заклікалі да малітвы за Украіну і Святую Зямлю. З 7 па 10 кастрычніка 2025 года ў партугальскай Фаціме праходзіла пленарная асамблея Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы (ССЕЕ). Галоўнай тэмай сустрэчы стала пытанне: «Як быць вучнямі-місіянерамі ў секулярызаванай Еўропе?». Удзельнікі абмеркавалі актуальную сітуацыю на кантыненце ...

Читать далее »

Арцыбіскуп Станеўскі віншуе ўсіх матуль Беларусі з Днём маці

14 кастрычніка, калі ў нашай краіне адзначаецца Дзень маці, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, віншуе ўсіх матуль са святам. Дарагія нашы матулі! Сёння, у ваша свята, я вас віншую і шчыра дзякую вам за вашу пяшчоту і любоў, за перададзены дзецям Божы дар жыцця, за недаспаныя ночы і мацярынскую малітву, за самую дарагую ў ...

Читать далее »

У Барунах з удзелам біскупа Гродзенскага адзначылі гадавіну ўскладання карон на цудадзейны абраз Маці Божай

10-11 кастрычніка ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Суцяшальніцы засмучаных у Барунах прайшлі адпустовыя ўрачыстасці. Нагодай да іх правядзення стала гадавіна ўскладання карон на цудадзейны барунскі абраз. Ускладанне карон адбылося 12 кастрычніка 2024 г., яго здзейсніў біскуп эмерыт Аляксандр Кашкевіч, які год таму прыняў адпаведнае рашэнне. Адпустовым урачыстасцям папярэднічала навэнна, якая праходзіла ў санктуарыі на працягу дзевяці тыдняў і ў межах ...

Читать далее »

Парафія Маці Божай Фацімскай у Павяцці адзначыла срэбны юбілей асвячэння святыні

12 кастрычніка з удзелам біскупа Алега Буткевіча ў Павяцці адбылася ўрачыстая святая Імша з нагоды юбілею святыні. На супольную Эўхарыстыю прыбылі святары з суседніх парафій, прадстаўнікі мясцовай улады, шматлікія парафіяне і госці свята. Спакон веку жыхары Павяцця і навакольных вёсак накіроўваліся на Эўхарыстыю ў Мёры ці Ідолта. У 1991 годзе ў Друю прыехаў служыць марыянін ксёндз Антоній Лось, які апекаваўся ...

Читать далее »

Институт св. Фомы в Москве приглашает на цикл открытых лекций

Институт св. Фомы в Москве приглашает всех, кто стремится к глубокому и вдумчивому разговору о человеке, вере, истине и свободе мысли, на цикл открытых лекций по философии «Диалоги о смысле». Лекции проводит доктор философских наук, доцент, профессор кафедры истории философии Российского университета дружбы народов Людмила Крыштоп — известный исследователь философии религии и автор многочисленных научных трудов. Занятия проходят очно, в ...

Читать далее »

Палатын з Беларусі стаў дыяканам

11 кастрычніка выпускнік Вышэйшай духоўнай семінарыі Таварыства Каталіцкага Апостальства (палатыны) Павел Мікулка прыняў у семінарыйна-парафіяльным касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі Каралевы Апосталаў у Алтажаве (Польшча) сакрамэнт пасвячэння ў ступені дыяканату. 25 чэрвеня гэты малады беларускі палатын, які паходзіць з парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Германішках (Радунскі дэканат), прынёс ля магілы св. Вінцэнта Палоцці, заснавальніка Таварыства Каталіцкага Апостальства, у касцёле Сан-Сальваторэ-ін-Онда ў Рыме ...

Читать далее »