Усе навіны

В Москве прошёл хоровой мастер-класс Павла Бембенека

Польский композитор Павел Бембенек хорошо известен российским католикам, ведь именно его песнопения так часто исполняются на Святых Мессах в нашей стране. Несколько раз он уже приезжал с мастер-классами в Санкт-Петербург, и эти встречи пользовались большим спросом среди церковных, и не только, музыкантов. С 23 по 25 мая 2025 года маэстро провел свой первый мастер-класс в Москве. На него съехались хористы ...

Читать далее »

Біскуп Уладзімір Гуляй удзяліў дыяканскае пасвячэнне дваім выпускнікам гродзенскай семінарыі

31 мая двое выпускнікоў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне – Марцін Лудзіч і Яраслаў Казлоўскі – прынялі ў гродзенскай катэдры дыяканскае пасвячэнне. Удзяліў пасвячэнне біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй. Марцін Лудзіч паходзіць з парафіі Божага Цела ў Крамяніцы, Яраслаў Казлоўскі – з парафіі св. Юзафа ў Гродне. Пасвячэнне адбылося на Імшы, якую ўзначаліў біскуп Гродзенскі. Прысутнічала шмат людзей, у тым ...

Читать далее »

Леў XIV заклікае духавенства стаць «рыбаловамі сем’яў»

Святы Айцец накіраваў пасланне ўдзельнікам семінара, арганізаванага Дыкастэрыяй па справах свецкіх, сям’і і жыцця. Папа заклікае дапамагчы сучасным сем’ям сустрэць Хрыста і стаць інструментамі евангелізацыі. Папа Леў XIV накіраваў пасланне ўдзельнікам семінара «Евангелізаваць разам з сем’ямі сёння і заўтра. Эклезіялагічныя і душпастырскія выклікі», які арганізавала Дыкастэрыя па справах свецкіх, сям’і і жыцця 2-3 чэрвеня 2025 года. Семінар праводзіцца адразу пасля ...

Читать далее »

У Адэльску арцыбіскуп Кандрусевіч адзначыў 44-годдзе святарства і ўдзельнічаў ва ўрачыстасці Першай Камуніі

31 мая – 1 чэрвеня ў парафіі ў Адэльску знаходзіўся з візітам арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч. Гэтая парафія з’яўляецца роднай для іерарха. 31 мая арцыбіскуп адзначаў 44-ю гадавіну з часу прэзбітэрскага пасвячэння. У гэты дзень ён дзякаваў Богу за пакліканне да святарства і за сваё святарскае служэнне, шлях да якога распачаўся ў адэльскай парафіі. З гэтай нагоды нам паведамляюць: “Сімвалічна, ...

Читать далее »

У Камбоджы завяршыўся восьмы будысцка-хрысціянскі калёквіум

У камбаджыйскім Пномпені 27-29 мая 2025 года праходзіў восьмы будысцка-хрысціянскі калёквіум з удзелам 150 асоб з 17 краін, прысвечаны супольнай працы рэлігій на карысць міру праз прымірэнне. Мерапрыемства арганізавала Дыкастэрыя па міжрэлігійным дыялогу ў супрацоўніцтве з Будысцкім універсітэтам Прэа Сіханук Раджа і Каталіцкім касцёлам у Каралеўстве Камбоджа. Форум прайшоў пад дэвізам «Будысты і хрысціяне працуюць разам дзеля міру праз прымірэнне ...

Читать далее »

Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі прайшла дзяржаўную перарэгістрацыю

Рэлігійнае аб’яднанне «Рэспубліканскае рэлігійнае аб’яднанне “Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі”» прайшло перарэгістрацыю, паведамляе Catholic.by. 30 мая Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак ва ўрачыстай абстаноўцы перадаў арцыбіскупу Юзафу Станеўскаму, Старшыні Канферэнцыі, адпаведныя рэгістрацыйныя дакументы. Фота: Прэс-служба Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

Читать далее »

Францыя: усё больш моладзі вывучае тэалогію

Духоўнае адраджэнне ў Францыі, якое назіраецца ў апошнія гады, праяўляецца не толькі ў жаданні ахрысціцца, але і ў жаданні браць удзел у закрытых рэкалекцыях і навучацца на тэалагічных факультэтах. Па словах Веранік Бруар-Буто, дырэктаркі па праграмах бакалаўрыяту ў Каталіцкім інстытуце ў Парыжы, студэнцкі склад маладзее, а некаторыя вывучаюць тэалогію паралельна з прафесійнай дзейнасцю. Гэта хрысціяне, якія жадаюць удзельнічаць у жыцці ...

Читать далее »

Посол Беларуси Амбразевич вручил в Ватикане копии верительных грамот

Чрезвычайный и Полномочный Посол Республики Беларусь при Святом Престоле Юрий Амбразевич вручил копии верительных грамот заместителю государственного секретаря Ватикана по общим делам Эдгару Пена Парре. Об этом БЕЛТА сообщили в пресс-службе МИД Беларуси. В ходе беседы обсуждены актуальные вопросы двусторонних отношений, международная обстановка, намечены перспективы дальнейшего развития взаимодействия Беларуси и Ватикана.

Читать далее »

Дзень засяроджання прайшоў у гродзенскай семінарыі

29 мая ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбыўся дзень засяроджання, які правёў пробашч гродзенскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі кс. канонік Валерый Быкоўскі. Дзень засяроджання, як заўсёды бывае ў семінарыі, распачаўся гімнам да Духа Святога. Гэты старажытны гімн, які звычайна спяваецца на лацінскай мове, з’яўляецца зваротам семінарыстаў да Бога з просьбай кіраваць гэтым днём малітвы і разважання. ...

Читать далее »

Папа Леў XIV прадэманстраваў свае бейсбольныя здольнасці

Папа Леў XIV, заўзяты прыхільнік каманды «White Sox», нечакана прадэманстраваў свае бейсбольныя навыкі ў дзеянні. Знаходзячыся ў рухомым папамабілі, ён злавіў адной рукой ляльку, якую кінуў яму нехта з натоўпу. Пантыфік прадэманстраваў неверагодную каардынацыю рук і вачэй, вяртаючыся на папамабілі з штотыднёвай агульнай аўдыенцыі на плошчы Святога Пятра 28 мая. Лялька нагадвала самога Папу і была апранутая падобна таму, як ...

Читать далее »