Усе навіны

Адкрыць Бога праз рытм свайго цела

Калі яна хоча ўвайсці ў малітоўны настрой, то ўключае інструментальную музыку, адкрывае Біблію і чытае, пакуль зрок не зачэпіць пэўны выраз. Затым пачынае паступова рухацца ў такт мелодыі, каб даць магчымасць Слову “ажыць” унутры сябе. Лідчанка Іра Юрэвіч з юнацтва любіць праслаўляць Бога танцам. Сёння дзяўчына ладзіць танцавальныя перформансы ў суседняй Польшчы, натхняючы вернікаў на больш блізкі кантакт з Госпадам. ...

Читать далее »

Папа Леў XIV пра Сінод: слухаць, а не ствараць шаблоны

«Першае, што я хачу сказаць усім, – гэта місійнасць, абвяшчэнне Евангелля», — сказаў Леў XIV на пачатку сустрэчы з сінадальнымі групамі ў Ватыкане. Папа нагадаў, што, згодна з задумай Францішка, сінадальны працэс павінен быў дапамагчы Касцёлу выконваць сваю асноўную ролю ў свеце, а менавіта абвяшчаць Евангелле і сведчыць пра Езуса аж да краю зямлі. Святы Айцец выслухаў сведчанні і адказаў ...

Читать далее »

Дыяцэзіяльнае спатканне АДДЧ адбылося ў Полацку

25 кастрычніка ў касцёле святога Андрэя Баболі ў Полацку прайшла чацвёртая агульнадыяцэзіяльная сустрэча груп Апостальства дапамогі душам чыстцовым (АДДЧ), якія дзейнічаюць у парафіях Віцебскай дыяцэзіі. На пачатку ўсіх прысутных прывітаў ксёндз Славамір Самковіч, адказны за АДДЧ у Віцебскай дыяцэзіі. Сустрэча распачалася супольнай малітвай Апостальства, затым перад выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамантам быў час на малітву ў цішыні і сакрамант пакаяння. Пасля адарацыі ...

Читать далее »

Ад музыкі – да шлюбу. Сведчанне сям’і Плюта

Бог прыводзіць чалавека да веры рознымі спосабамі: праз незвычайныя сітуацыі, “выпадковых” людзей, рэлігійную літаратуру, хобі. Усемагутны выбірае найбольш зручны шлях для кожнай асобы. У гэтым ёсць свая ўнікальнасць і прыгажосць. Мінчук Аляксандр Плюта нарадзіўся ў каталіцкай сям’і. Галоўным правадніком у веры для яго была бабуля Яніна Іванаўна, якая клапацілася пра рэлігійнае станаўленне ўнука. Маленькі Саша наведваў нядзельныя і святочныя святыя ...

Читать далее »

Беларускі святар: міфадызайн – тэхналогія надзеі для Касцёла

Беларускі святар Раман Суша атрымаў у Рыме прэстыжную стыпендыю. У прамове ён прадставіў канцэпцыю міфадызайну як “тэхналогіі надзеі” для сучаснага свету. 24 кастрычніка 2025 года падчас цырымоніі ўручэння стыпендыі Фонду «Centesimus Annus Pro Pontifice» беларускі святар Раман Суша звярнуўся да прысутных з дакладам, у якім назваў наратывы, вобразы і сімвалы «новай валютай улады». Ён адзначыў, што менавіта яны сёння скіроўваюць ...

Читать далее »

У Бараўлянах адбылося ўрачыстае завяршэнне года фармацыі для духавенства Беларусі

20 кастрычніка 2025 года ў прыходскім доме парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах прайшло ўрачыстае завяршэнне іннавацыйнай фармацыйнай праграмы па павышэнні кампетэнцый духавенства Беларусі. Праграма, што цягам усяго года аб’ядноўвала святароў і манаскіх асобаў, стала прасторай інтэнсіўнага супрацоўніцтва і духоўнага росту. Удзельнікі бралі ўдзел у сустрэчах і канферэнцыях у галіне менеджменту, псіхалогіі, кананічнага і грамадзянскага права і этыкі, а ...

Читать далее »

Кусташ гудагайскага санктуарыя ўдзельнічаў у дыялогавай пляцоўцы “Сям’я як каштоўнасць у сучасным свеце”

Айцец Аркадзь Куляха OCD, пробашч гудагайскай парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі і кусташ гудагайскага санктуарыя, узяў удзел у раённай дыялогавай пляцоўцы “Сям’я як каштоўнасць у сучасным свеце”, якая прайшла ў Астраўцы. Як паведамляе ostrovets.by, на мерапрыемстве абмяркоўваліся наступныя пытанні: якія каштоўнасці важныя для вопытных у сямейным плане пар і для моладзі; ці перашкаджаюць сацсеткі сямейнаму жыццю; які наказ хацелі б ...

Читать далее »

Спадчына святога Яна Паўла ІІ натхняе спартсменаў ЗША

У ЗША былая фігурыстка стварыла праграму для спартсменаў, заснаваную на тэалогіі цела св. Яна Паўла ІІ, якая спалучае веру і псіхалогію. Рэйчал Попсак Айзек, былая амерыканская фігурыстка і тэрапеўт, распрацавала ўнікальную фармацыйную праграму для спартсменаў. Яе падыход, у адрозненне ад традыцыйнай спартыўнай псіхалогіі, якая засяроджваецца на выніках, прапануе цэласны погляд на чалавека, аб’ядноўваючы розум, цела і душу. Праект натхнёны тэалогіяй ...

Читать далее »

Шэсць месяцаў без Францішка: малітва ля магілы не сціхае

Праз паўгода пасля смерці Папы Францішка яго магіла ў Санта-Марыя-Маджорэ застаецца месцам пілігрымак, якое прыцягвае вернікаў спадчынай прастаты і блізкасці. Роўна праз шэсць месяцаў пасля смерці Папы Францішка, 21 кастрычніка 2025 года, яго магіла ў рымскай базіліцы Санта-Марыя-Маджорэ працягвае быць цэнтрам прыцягнення для вернікаў. Архіпрэзбітэр базілікі, кардынал Раландас Макрыцкас, тлумачыць гэты няспынны паток пілігрымаў тым, што “людзей прыцягвае яго радасць ...

Читать далее »

У Турцыі археолагі рыхтуюць падводную базіліку да візіту Папы Льва XIV

Археолагі з паўночна-заходняй Турцыі рыхтуюць падводную базіліку ў возеры Ізнік да візіту Папы Льва XIV. Святы Айцец наведае Турцыю ў канцы лістапада, каб адзначыць 1700-годдзе Нікейскага сабору. Базіліка, размешчаная прыблізна ў 20 метрах ад берага возера ў заходняй правінцыі Бурса, стаіць на месцы, дзе, верагодна, адбыўся першы Сусветны сабор, скліканы ў 325 годзе нашай эры з удзелам біскупаў з усяго ...

Читать далее »