Усе навіны

Святы Айцец: на юбілей пантыфікату падарыце мне мір

“Мне здаецца, гэта адбылося ўчора” – такімі словамі Папа Францішак пракаментаваў сваё абранне на Пасад святога Пятра, дзясятая гадавіна якога адзначаецца 13 сакавіка 2023 года. На працягу апошняга дзесяцігоддзя Святы Айцец правёў тысячы сустрэч, але адна з іх захавалася ў яго сэрцы асаблівым чынам. “Самай цудоўнай была сустрэча на плошчы святога Пятра з пажылымі людзьмі. Пажылыя – гэта мудрасць і ...

Читать далее »

Велікапосныя рэкалекцыі цвярозасці пройдуць у Баранавічах

З 17 па 19 сакавiка ў Баранавiчах адбудуцца велікапосныя рэкалекцыі цвярозасці. Душпастырства цвярозасці Гродзенскай дыяцэзіі запрашае на рэкалекцыі ўсіх, хто сутыкнуўся з праблемай алкагольнай або наркатычнай залежнасці ў сваім жыцці ці ў сям’і. Падрабязная інфармацыя і запіс па тэлефонах: +375 33 325 57 64 — Юрый, +375 33 676 95 85 — айцец Андрэй Grodnensis.by

Читать далее »

10 гадоў пантыфікату Францішка: галоўныя факты

Дзесяць гадоў таму – 13 сакавіка 2013 года – 77-гадовы кардынал Хорхэ Марыа Бэрголіа, аргентынскі езуіт і нашчадак італьянскіх эмігрантаў, быў абраны 265-м Наступнікам святога Пятра. Гэта дзесяцігоддзе было яскрава пазначана рэформай Касцёла ў місійным ключы. Важнай вяхой пантыфікату стала выданне ў 2022 годзе новай Апостальскай канстытуцыі аб Рымскай курыі Praedicate Evangelium. Сама назва дакумента, якая перакладаецца як Абвяшчайце Евангелле, ...

Читать далее »

Служэнне міласэрнасці: агляд дзейнасці “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі

У ІІІ нядзелю Вялікага посту, якая сёлета выпадае на 12 сакавіка, ва ўсіх парафіях Віцебшчыны збіраюцца сродкі на падтрымку дзейнасці Дабрачыннага каталіцкага таварыства “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі. Згодна з добрай традыцыяй, шаноўным чытачам “Каталіцкага Весніка” прапануецца пазнаёміцца з праектамі і штодзённай працай “Карытас” за апошні год.   Першасная місія “Карытас” – гэта, безумоўна, дапамога абяздоленым і тым, хто знаходзіцца ў патрэбе, ...

Читать далее »

Віншаванне з 10-годдзем абрання Папы Францішка ад Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў і ўсіх вернікаў Касцёла ў Беларусі

У 10-ю гадавіну з дня абрання Папы Францішка на Пасад святога Пятра, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч ад імя епіскапату і вернікаў Касцёла ў нашай краіне кіруе Святому Айцу віншаванне. Яго Святасці Папу Францішку, Біскупу Рымскаму Ваша Святасць! З сыноўняй адданасцю, ад імя Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў, а таксама ўсяго Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, прашу Вас прыняць шчырыя ...

Читать далее »

Зварот Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на дзень Caritas

Паважаныя святары, кансэкраваныя асобы, дарагія браты і сёстры ў Хрысце Пану і ўсе людзі добрай волі! Час Вялікага Посту неад’емна звязаны з практыкай падтрымкі і дапамогі тым, хто знаходзіцца ў патрэбе. Заўважыць тых, хто найменшы, хто не дае сабе рады ці згубіўся ў жыцці, ёсць не чым іншым, як выкананнем Хрыстовага напаміну: «Тое, што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў ...

Читать далее »

Душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі запрашае на дзень засяроджанасці ў Полацк

25 сакавіка пры парафіі Св. Андрэя Баболі ў Полацку адбудзецца дзень засяроджанасці для моладзі. Пачатак — 10.30 Заканчэнне — 16.00 Адрас: г. Полацк, вул. Дзяржынскага, 50.         У праграме: канферэнцыя; св. Імша; Адарацыя; Крыжовы шлях Узрост удзельнікаў: ад 14 гадоў Ахвяра за ўдзел — 10 руб. Запісацца можна да 22 сакавіка: +37529 566-48-33 (Viber; WhatsApp) — кс. ...

Читать далее »

Папа Францішак: Касцёл – дом для ўсіх, а не для абраных

Напярэдадні дзясятай гадавіны абрання Папа даў інтэрв’ю швейцарскаму радыё і тэлебачанню (RSI), урыўкі з якога апублікавалі 10 сакавіка 2023 года ватыканскія СМІ. Сярод тэм інтэрв’ю: прыярытэты пантыфікату, гасціннасць, вайна ва Украіне і іншыя канфлікты, адносіны з папярэднікам, жыццё пасля смерці. Адказваючы на пытанне пра тое, што змянілася за апошнія дзесяць гадоў, Святы Айцец адзначыў, што “пастарэў, стаў менш вынослівым фізічна, ...

Читать далее »

Вернікі кітайскай правінцыі павінны рэгістравацца ў дзяржаўным дадатку, каб наведваць набажэнствы

Праваабарончая група, якая працуе ў Кітаі, паведамляе, што вернікі густанаселенай кітайскай правінцыі цяпер павінны рэгістравацца ў дзяржаўным дадатку, каб наведваць набажэнствы. Амерыканская хрысціянская дабрачынная арганізацыя «ChinaAid» паведаміла, што рэлігійны Дэпартамент урада правінцыі Хэнань разгортвае сістэму, згодна з якой усе вернікі павінны рабіць анлайн браніраванне, перш чым наведваць службы ў цэрквах, мячэцях або будысцкіх храмах, піша CNA. Браніраванне ажыццяўляецца праз дадатак ...

Читать далее »

Велікапосныя рэкалекцыі прайшлі ў гродзенскай семінарыі

У Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбыліся велікапосныя рэкалекцыі. Для семінарыстаў, якія рыхтуюцца да прыняцця пасвячэння, гэта быў асаблівы час, каб яшчэ раз задумацца над сваім жыццём, а найперш над сваёй верай. У глыбейшым перажыванні гэтага часу будучым святарам дапамагаў кс. Юрый Жэгарын, пробашч парафіі св. Міхала Арханёла ў Навагрудку. Ён прывёў прыклады сведчанняў таго, як вера дапамагла знайсці выхад, ...

Читать далее »