Усе навіны

У Ватыкане адкрылася выстава батлеек з усяго свету

Пад каланадай Берніні на Плошчы святога Пятра адкрылася міжнародная выстава “100 батлеек у Ватыкане”. У экспазіцыі прадстаўлены яслі, вырабленыя з шоўку, японскай паперы, шкла, смалы і іншых матэрыялаў. Урачыстае адкрыццё выставы адбылося ўвечары 8 снежня 2025 года. Стужку разрэзаў арцыбіскуп Рына Фізікела, прапрэфект Дыкастэрыі па евангелізацыі і адказны за арганізацыю Юбілею. Выстава бэтлеемскіх ясляў праходзіць у Ватыкане ўжо ў восьмы ...

Читать далее »

У Чэхіі з’явіцца касцёл, які… друкуецца на 3D-прынтары

У Нератовіцах (Чэхія) будуецца касцёл з дапамогай 3D-прынтара. Ён вырабляе асобныя бетонныя элементы, якія потым можна злучаць, як часткі пазла, паведамляе «Радыё Прага». Гэты каталіцкі касцёл быў спраектаваны архітэктарам Здэнекам Франкам; для 3D-друку яго адаптаваў Міхал Макуда. Першапачаткова гэтым метадам хацелі пабудаваць толькі вежу; цяпер жа друк на прынтары ўключае ўсё ўнутранае скляпенне. Гэта выключае неабходнасць дадатковай апрацоўкі, бо хвалістая ...

Читать далее »

В Бангладеш 88-летний католический священник печется о детях-инвалидах, разъезжая по епархии на велосипеде

В Бангладеш 88-летний священник печется о детях-инвалидах, разъезжая по епархии не велосипеде, а всего он отслужил 50 лет в стране – в среднем по три года в каждом из ее 13 округов, пишет catholicnewsagency. В начале декабря нового года 88-летний отец Роберт Теренс Маккахилл, миссионер католического ордена Мэрикнолл, пекущийся о бедных, обездоленных и инвалидах в Бангладеш, встречает 50-летие своего служения ...

Читать далее »

Адзіная дата Вялікадня: заклік Патрыярха Канстантынопальскага

Патрыярх Барталамей I выказаў прагненне, каб хрысціяне ўсяго свету адзначалі Уваскрасенне Пана ў адзін дзень. Гэта стане сімвалам пераадолення шматвяковага падзелу. Духоўны лідар праваслаўя звярнуўся з відэапасланнем да ўдзельнікаў міжнароднай канферэнцыі ў італьянскім Лап’яна, прысвечанай збліжэнню Цэркваў. Цэнтральнай тэмай яго прамовы стала неабходнасць аб’яднання пасхальнага календара. Патрыярх Канстантынопальскі падкрэсліў, што розныя даты святкавання галоўнай падзеі хрысціянскай веры аслабляюць голас вернікаў ...

Читать далее »

Словы Льва XIV да юных удзельнікаў раратаў

Папа Леў XIV звярнуўся да юных удзельнікаў раратаў у Польшчы, заклікаючы іх знаходзіць шчасце ў тым, каб дарыць, а не толькі браць. Папа адказаў на адвэнтавую ініцыятыву ў Польшчы, дзе, паводле інфармацыі журналістаў польскай рэдакцыі Vatican News, у 3500 парафіях дзеці і моладзь знаёмяцца з новым Пантыфікам пад дэвізам “З Папам Львом чакаем Езуса”. У адмысловым лісце, скіраваным да ўдзельнікаў ...

Читать далее »

Лепельскія матулі далучыліся да руху «Маці ў малітве»

7 снежня пасля святой Імшы на ІІ нядзелю Адвэнту ва ўтульным прыкасцельным будынку адбылася чарговая сустрэча лепельскіх парафіянаў. Дакладней кажучы не парафіянаў, а парафіянак, бо спаткаліся жанчыны. Гэта сустрэча мела канкрэтную мэту – памаліцца за сваіх дзетак. Ініцыятыва малення за дзяцей пачалася з наведвання лепельскага касцёла 26 кастрычніка арганізатарак сусветнага руху «Маці ў малітве» з Віцебскай дыяцэзіі. Тады віцяблянкі заахвочвалі ...

Читать далее »

Паміж Мінскам і Рымам: абраз Беззаганнай з касцёла святога Віта

Старажытны касцёл святога Віта ў Рыме ўпрыгожвае абраз Беззаганнага Зачацця Панны Марыі, створаны мастаком Францішкам Смуглевічам. Яго рэпрадукцыю можна ўбачыць і ў адным з мінскіх касцёлаў – і на тое ёсць свае прычыны. Францішак Смуглевіч напісаў абраз на замову Айцоў Марыянаў Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Твор прызначаўся для касцёла святога Віта ў Рыме, які меўся стаць духоўным цэнтрам гэтай ...

Читать далее »

У Глыбокім біскуп Алег Буткевіч ушанаваў адноўлены абраз Маці Божай Падхорнай

8 снежня, ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч наведаў парафію Святой Тройцы ў Глыбокім. Абраз мае багатую гісторыю і з’яўляецца каштоўным скарбам у гэтым касцёле. Ён знаходзіцца ва ўлюбёным месцы святыні, дзе заўсёды людзі, ад маленькіх дзяцей да дарослых вернікаў. На пачатку Літургіі пробашч парафіі кс. Мікалай Ціхановіч прывітаў Пастыра дыяцэзіі і адзначыў, што “адна ...

Читать далее »

У Гродзенскай дыяцэзіі чатыры новыя дыяканы

6 снежня ў гродзенскай катэдры св. Францішка Ксаверыя чацвёра студэнтаў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прынялі дыяканскае пасвячэнне. Таксама ў гэты дзень адзначалася 320-годдзе з часу асвячэння гродзенскай катэдры. Дыяканамі сталі Максім Ваўчок, які паходзіць з парафіі Маці Божай Тройчы Цудоўнай у Мастах, Дзмітрый Роўны з парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Новым Двары (Шчучынскі дэканат), Віталій Сямёнаў і ...

Читать далее »

Польшча: Карытас праводзіць акцыю па зборы прадуктаў харчавання для людзей у патрэбе

5 і 6 снежня Карытас Польшча праводзіць акцыю «Так, я дапамагаю!» па зборы прадуктаў харчавання для людзей у патрэбе. Акцыя праходзіць у крамах па ўсёй Польшчы. У пятніцу і суботу ў амаль 2000 крамах па ўсёй Польшчы валанцёры збіраюць прадукты працяглага захоўвання. Такога кшталту падтрымка вельмі важная для падрыхтоўкі калядных пасылак для 50 тысяч чалавек, якія маюць патрэбу. Больш за ...

Читать далее »